Спадчына

Саламея Русецкая — хто ты? 10 фактаў пра першую жанчыну-лекарку Усходняй Еўропы

300-годдзе першай жанчыны-лекаркі Усходняй Еўропы, ураджэнкі Гродзеншчыны Саламеі Русецкай у 2018 годзе святкавалі на ўзроўні ЮНЭСКА. З прапановай ўганараваць яе тады выступіла Беларусь пры падтрымцы Польшчы, Літвы і Расійскай Федэрацыі. У 2022 годзе ў Гродне інфармацыю пра Саламею Русецкую прыбралі з публічнага доступу ў гарадской паліклініцы № 3. Прычына — зварот актывісткі Вольгі Бондаравай, якая пабачыла ў Русецкай «польскую аферыстку».

То хто ж яна такая — Саламея Русецкая, каторая і праз 300 гадоў не перастае турбаваць думкі і душы самых розных людзей? Цёця Іра сабрала 10 фактаў пра знакамітую зямлячку.

1.

Нарадзілася ў ваколіцах Навагрудка ў сям'і Яўхіма Русецкага.

2.

У 14 гадоў яе выдалі замуж за за прафесійнага лекара Якуба Гальпіра. З ім жонка-падлетак паехала ў Стамбул, дзе муж хутка займеў шырокую практыку сярод турэцкай шляхты.

3.

Атрымліваць адукацыю ў навучальных установах жанчыны на той час не мелі права. Саламея перанімала веды і досвед ад свайго мужа. Ён падтрымліваў цікавасць жонкі да медыцыны. Другім настаўнікам дзяўчыны быў палонны лекар-італьянец. Ад яго Саламея даведалася шмат пра выкарыстанне зёлак у лекаванні.

Партрэт Саламеі Русецкай. Мастак Яўген Кулік, 1989. Крыніца: nlb.by

4.

У Турцыі Саламея дасягнула небывалага. Ёй, жанчыне-хрысціянцы, дазволілі лячыць і жанчын, і мужчын. Яна ўваходзіла ў гарэмы, ёй давяралі самыя складаныя захворванні.

5.

Вярнуўшыся з Турцыю на радзіму, стала прыдворнай лекаркай у князя Міхаіла Радзівіла Рыбанькі.

6.

Пазней паехала ў Санкт-Пецярбург, дзе служыла лекаркай пры двары расійскай імператрыцы Анны Іаанаўны.

Саламея Пільштынова Русецкая. Малюнак з вокладкі беларускага выдання кнігі «Авантуры майго жыцця». Крыніца: nlb.by

7.

У апошнія гады свайго жыцця вярнулася ў Турцыю, дзе працавала акулісткай пры гарэме султана Мустафы.

8.

Саламея Русецкая памерла ў 42 гады. Ёсць звесткі, што яе атруцілі.

9.

Аб жыцці і дзейнасці Саламеі Рэгіны Русецкай вядома з яе мемуараў - кнігі «Авантуры майго жыцця».

Карта падарожжаў Русецкай. З кнігі «Авантуры майго жыцця»

10.

Арыгінал выдання зараз захоўваецца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве. Кніга напісана на польскай мове. На беларускую кніга перакладзена на пачатку 1990-х.

Крыніца інфармацыі: Саламея Русецкая — жанчына-лекар на службе султана

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024