Людзі і справы

«Рыба» ўжо не крычым". Як у Гродне з савецкага часу гуляюць у даміно ў парку

З канца 1970-х у гарадскім парку за столікам пачалі збірацца маладыя хлопцы, якія з раніцы да вечара маглі гуляць то ў карты, то ў даміно. Сёння гэтым хлопцам ужо за 60, але яны дагэтуль прыходзяць у парк і займаюцца любімай справай. Сёння жывая гульня і размовы на адкрытым паветры — лепш за ляжанне на канапе, кажуць пенсіянеры.

Сёння мужчыны гуляюць у асноўным у даміно. Для гэтага ў парку Жылібера ў іх ёсць два сталы на адмысловай пляцоўцы пад навесам. Гульцы — гэта моладзь 1970-х гадоў, якая некалі шмат часу праводзіла ў гарадскім парку: тут была не толькі танцпляцоўка і атракцыёны, але і месцы для розных спартовых заняткаў.

Апошнія, хто працягвае традыцыі

«Мы тут усе знаёмыя з тых далёкіх савецкіх часоў. Раней нашы сталы стаялі ля старой танцпляцоўкі, пасля іх перанеслі, — распавядае 60-гадовы Уладзімір. — Тады моладзь гуляла альбо ў карты, альбо ў даміно. А што цяпер? Сучасная моладзь мала ведае пра даміно, шашкі, шахматы і практычна ў гэтыя гульні не гуляе. У пашане цяпер гаджэты і інтэрнэт. Часы мяняюцца, а мы апошнія ў горадзе, хто працягвае старыя традыцыі. Я сумняваюся, што ў нашай пляцоўкі ёсць будучыня. Сыйдзем мы — і больш ніхто сюды не прыйдзе».

Сапраўды, моладзь да пенсіянераў не прыходзіць, а калі хто і зазірае, дык гэта турысты, якія любяць фатаграфавацца.

«Іншым разам ідуць і як убачаць нас, то пачынаюць дзівіцца: „О, у даміно гуляюць, як пры саветах, давайце паглядзім“. У асноўным так робяць турысты сталага веку, якія жылі пры Савецкім саюзе. А так нас могуць назваць і „казламі“, бо мы гуляем у „Казла“. А „рыба“ мы ўжо не крычым — адышлі ад таго ўзросту, калі крычалі», — дадаў Уладзімір.

Жонкі забіраюць тых, хто загуляўся

На сваёй пляцоўцы мужчыны збіраюцца практычна кожны дзень пасля 15.00: прыязджаюць з розных раёнаў горада і гуляюць да змроку. Збірацца могуць увесь год, бо на пляцоўцы ёсць дах — яго ўсталявала адміністрацыя горада.

Гульня за сталом разлічана на чацвярых, таму многім даводзіцца стаяць і чакаць сваёй чаргі. Гуляюць парамі па кругавой сістэме: прайграўшыя выходзяць, а пераможцы застаюцца.

«Рабіць мужчынам нашага ўзросту дома няма чаго. Мы едзем сюды, каб душу адвесці, — распавядае іншы пенсіянер Уладзімір. — Тут свежае паветра, сябры, якія дзеляцца навінамі і чуткамі. Прыязджаць сюды і гуляць лепш, чым ляжаць дома на канапе, глядзець тэлевізар і лаяцца з жонкамі. Іншым разам нават зімой гульні праходзяць. Жанчыны да нас не прыходзяць, а калі прыходзяць, то забраць сваіх мужоў, якія загуляліся. А бывае, жонкі і самі сваіх мужоў сюды адпраўляюць».

Даведка

Побач з паркам Жылібера на вуліцы Ажэшкі знаходзіцца шахматна-шашачны клуб. Там таксама збіраюцца пенсіянеры, якія пачыналі туды хадзіць яшчэ за савецкім часам.


Любите рыбалку? Тогда предлагаем вам посетить магазин рыболовных товаров «Плотва». Большой выбор лодок, крючков, удочек и многое другое. Наши приятные цены вас порадуют.


Падзяліцца
Меткі: хобі

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024