Спадчына

Рэстаўрацыя па-гродзенску: як давесці будынак да катастрофы, а пасля гераічна яго аднаўляць

Забыты ўсімі каштоўны будынак у цэнтры Гродна церпіць ад вільгаці і цвілі. Чым даўжэй гэта працягваецца — тым даражэй потым будзе каштаваць аднаўленне.

Два гады таму, яшчэ на «Тваім стылі», мы пісалі пра будынак былога яўрэйскага шпіталя, які пасля вайны быў чыгуначнай бальніцай, а не так даўно быў перададзены скурна-венералагічнаму дыспансэру.

Стан сцен вясной 2018
Бяда ў тым, што дыспансэру перадалі толькі сучасную частку шпіталя і досыць прыстойна яе адрамантавалі. Старую частку, якая з’яўляецца адным з самых старых будынкаў Гродна (некалі на фасадзе шпіталя была дата — 1869 год) рэстаўраваць так і не пачалі.

Між тым за апошнія 10 гадоў стан будынка пагоршыўся катастрафічна. На будынку яскрава бачная так званая чорная плесня. Заражаныя ёй сцены вельмі цяжка «вылечыць», бо з’яўляецца яна ад сырасці, але вельмі добра адчувае сябе на сонцы.

2008
2008
2017
2017
2018
2018

Асабліва пагоршыўся стан будынка цягам апошняга году. Гэта звязана з сапсаваным дахам і зліўнікамі. Падобнае становішча склалася некалі з палацам у Свяцку: там з-за сапсаваных зліўнікоў літаральна за два гады былі катастрафічна пашкоджаныя каланады-галерэі, якія потым прыйшлося амаль цалкам перакладваць.


Выратавалі шмат, але не ўсё: як аднаўлялі палац у Свяцку ў міжваенны час


2018

Добра было б, каб на стан гэтага будынка як мага хутчэй звярнулі ўвагу. Бо чым далей цягнецца яго заліванне, тым больш пасля прыдзецца аддаць грошай на аднаўленне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024