Спадчына

Рэквіем па «Гарачым Хлебе». Як 10 гадоў таму ў Гродне знеслі сапраўдны помнік

10 год таму, ранкам 6 кастрычніка 2006 г., па загаду гродзенскіх уладаў быў знасены адзін з найцікавейшых міжваенных дамоў нашага горада. Утульна размешчаны на куце вуліц 17 верасня ды Горкага ён сустракаў гродзенцаў смачным пахам гарачага свежага хлеба, фарміраваў пачатак квартала так званай Залатой Горкі - месца, дзе заканчваўся горад у першай палове ХХ ст.

Залатую Горку — каля дзясятка драўляных дамоў - знеслі ў жніўні-верасні 2006 года, а вось за «Гарачы Хлеб» гісторыкі вырашылі пазмагацца. Яны падалі заяўку на ўнясенне будынка ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Каштоўнасць будынка была настолькі відавочная, што ў Міністэрстве культуры знос «Гарачага Хлеба» прыпынілі.

Па рэспубліканскім тэлебачанні нават паказалі рэпартаж аб спробах захавання дома, які складаўся з цалкам аптымістычных «прадбачанняў» чыноўнікаў ды журналістаў.

Паралельна гродзенцы і мінчане збіралі подпісы за тое, каб захаваць будынак. На момант зносу такіх подпісаў было каля 600.

Аднак вечарам 5 кастрычніка стала вядома, што Міністэрства культуры па просьбе гродзенскіх абласных уладаў заднім чыслом адкінула прапанову па ўключэнні дома ў спіс каштоўнасцей. Ранкам 6 кастрычніка цяжкая будаўнічая тэхніка цалкам зруйнавала будынак.

Гродзенцы яшчэ і ранкам падпісвалі просьбу, якая была прыклеена да вітрын старога дома. У працэсе руйнавання яе сарвалі ды кінулі на зямлю. На месцы зруйнавана дома так нічога і не збудавалі. Нават праз дзесяць гадоў участак зямлі прапануюць набыць неіснуючым гродзенскім інвестарам.

Дарэчы, месца на скрыжванні Горкага і 17 верасня стала адным з самых аварыйных скрыжаванняў Гродна. Кожны год там здараюцца цяжкія аварыі. Самай кур’ёзнай было падзенне танка з цягача. Толькі цудам ніхто не пацярпеў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024