Спадчына

У Фарным касцёле рамантуюць арган — адзін з найбуйнейшых у Беларусі. Касцёл чамусьці робіць з гэтага таямніцу

У гродзенскім Фарным касцёле рамантуюць арган. Працы ідуць ужо некалькі месяцаў. Аднак афіцыйна пра гэта нічога не кажуць, а пробашч Ян Кучыньскі наогул адмаўляе, быццам нейкія працы вядуцца, паведаміў Telegram-канал Urban Hrodna.

Арган абнесены рыштаваннямі, трубы знятыя (9 лістапада 2022 года). Фота: Urban Hrodna

Рыштаванні на аргане з’явіліся яшчэ ў верасні. Ахоўнік з касцёла расказаў чытачу Hrodna.life, што арган пачалі рамантаваць тры-чатыры месяцы таму. Рамонтам займаецца адзін майстар. Ён чысціць і рамантуе трубы інструмента. Працы працягнуцца прыкладна год.

Гістарычны Telegram-канал Hrodna 11:27 са спасылкай на пост гродзенскага дызайнера Ігара Варкулевіча ў Facebook піша, што рамонтам інструмента займаецца спецыяліст па арганах Аляксандр Бурдзялёў, аўтар энцыклапедыі «Арганы Беларусі». Аднак па стане на 16 лістапада ў публікацыі Варкулевіча ў Facebook адсутнічаюць згадкі Бурдзялёва, пост таксама даступны толькі для сяброў аўтара.

Ксёндз Ян Кучыньскі адмовіўся расказваць Urban Hrodna пра рамонт аргана. «Адкуль вы ўзялі такую інфармацыю?», — запытаў Кучыньскі і параіў звяртацца да тых, хто такую інфармацыю публікаваў, бо ён нічога публічна пра арган не расказваў.

Але трубы аргана ў Фарным касцёле сапраўды адсутнічаюць. Яго праспект [пярэдні бок аргана — Urban Hrodna] абнесены рыштаваннямі.

Hrodna.life звярнуўся непасрэдна да Аляксандра Бурдзялёва, каб даведацца больш пра рамонт аргана і пацвердзіць або абвергнуць яго ўдзел у працах. Аднак Аляксандр сказаў, што «інфармацыя пра рамонт з’явілася памылкова і выдалена з першакрыніцы. Зараз ніхто не зацікаўлены ў публікацыі гэтага факта».

Праспект аргана абнесены рыштаваннямі, трубы знятыя (9 лістапада 2022 года). Фота: Urban Hrodna

Што вядома пра арган з Фарнага касцёла

Арган у кафедральным саборы Святога Францыска Ксаверыя — адзін з найбуйнейшых у Беларусі. Яго зрабілі ў 1937 годзе ў варшаўска-віленскай фірме «Wacław Biernacki». У тыя часы гэта была адна з трох найбуйнейшых фірмаў па вытворчасці арганаў у Польшчы. У ёй выраблялі арганы для Вавельскага сабора ў Кракаве, Варшаўскай і Кракаўскай кансерваторый, а таксама для сабораў святога Казіміра, кафедральнага сабора, сабора святога Мікалая, святога Стэфана, святога Георгія ў Вільні.

Верагодна, Бернацкі разбудоўваў ужо існуючы раней арган. Ёсць таксама гарадская легенда, што пачаткова арган стаяў у Фары Вітаўта і быў перанесены ў кафедральны сабор у час Другой сусветнай вайны. Там яго нібыта размясцілі ў шафе ад папярэдняга аргана. Гэта можа пацвярджаць налепка ўнутры аргана з пазнакай атрымальніка заказа — «prob.par.wojsk.» — што азначае «настаяцель вайсковага прыхода». А Фара Вітаўта ў міжваенны час была менавіта гарнізонным касцёлам.

На фірмовай таблічцы «W. Biernacki Warszawa» знайшоўся таксама дробны надпіс «Rausch — Toruń» — гэта фірма, якая вырабляла такія таблічкі.

Самы стары дзейсны арган Беларусі таксама знаходзіцца ў Гродне

Арган на 12 галасоў 1750 года вытворчасці размяшчаецца ў касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскім). Яго лічаць самым старым у Беларусі. Арган двойчы перабудоўвалі, у 1884 і 1988 гадах, але праспект [пярэдні бок аргана — Urban Hrodna] і частка трубаў захавалі з 1750 года. Апошні грунтоўны рамонт інструмента адбыўся ў 2014 годзе. Да гэтага часу інструментам не карысталіся працяглы час.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024