Сёлета ў чэрвені перавышэнне сярэдніх тэмпературных нормаў дасягае 10 градусаў. У горадзе з асфальту і бетону летняя гарачыня робіцца невыноснай. Асфальт на сонцы награецца да 50 градусаў. Людзі шукаюць паратунку ў тэхналагічных рашэннях — кандыцыянерах ці вентылятарах.
Ёсць больш прыроднае і больш таннае рашэнне праблемы. У цені дрэваў тэмпература на 20 градусаў ніжэй. Гэта падаецца інтуітыўна зразумелым і відавочным. Але не варта слепа давяраць інтуіцыі. Можна правесці дакладныя замеры — як дрэвы дапамагаюць выратаваць горад ад спёкі. Разам са спецыялістам па цеплавых метадах неразбуральнага кантролю Віктарам Ярмоленкам Hrodna.life паглядзеў на горад праз цеплавізар.
Вынікі эксперыменту ад пачатку падаюцца відавочнымі. Зразумела, што ў цені дрэваў не так горача, як на сонцы. Але не спяшайцеся з высновамі. Цень ад кроны — не адзінае, што даюць нам дрэвы. Яны рэальна ахалоджваюць горад. Прастора, пакрытая асфальтам і бетонам, узаемадзейнічае з сонечным выпраменнем не так, як засаджаная дрэвамі. Розныя рэчывы паглынаюць і назапашваюць цяпло. На здымку бачна, што асфальт ці плітка награюцца пад сонцам да 38,6 градусаў. Тое самае дарожнае пакрыцце ў цені дрэваў мае тэмпературу 25,3 градусаў. Прыкладна такую, як тэмпература паветра.
Праўда, азеляніць вузкія вуліцы старога горада даволі складана. Вясной 2019 спецыялісты зелянгаса расказвалі аб планах ужо сёлета пачаць кантэйнернае азеляненне такіх месцаў. Але пакуль праект не пайшоў далей адзінага дрэва ў кадцы на плошчы Леніна.
Назапашанае ўдзень цяпло асфальт бетон і плітка аддаюць увечары, калі зніжаецца тэмпература паветра. Праз гэта горад не можа астыць нават за ноч, а раніцай ізноў грэецца сонцам. Навукоўцы называюць гэту з’яву «эфектам цеплавой выспы». На фоне «халодных"лясоў ці палёў гарады выглядаюць «гарачымі» плямамі. Таму дрэвы ў гарадах жыццёва неабходныя. Яны ахалоджваюць навакольнае асяроддзе ў некалькі спасабаў.
Найперш, дрэвы даюць цень. Для гараджан гэта магчымасць схавацца ад сонца і ахалодзіць сябе да бяспечнай тэмпературы. Апроч таго, цень папярэджае награванне тратуараў, дарог і будынкаў. Так змяншаецца другаснае выпраменьванне цяпла ад нагрэтых рэчаў. Таксама важна, што дрэвы выпарваюць ваду і праз тое ахалоджваюцца. Як і людзі, яны «пацеюць», каб знізіць тэмпературу. Уздзеянне дрэваў на горад можна параўнаць з працай кандыцыянераў.
Але ў Гродне, паводле экалагічнай ацэнкі, зялёных зонаў не хапае. Іх нарматыўная колькасць павінна складаць 15 квадратных метраў на кожнага жыхара. У нашым горадзе — толькі 3,6 квадратных метры.
У горадзе шмат аб’ектаў што паглынаюць сонечнае цеплавое выпраменьванне ці самі генеруюць цяпло — дарогі, машыны, пабудовы, прамысловыя аб’екты. Лясы і паркі - наадварот. Справа ў тым, што лістота дрэваў адлюстроўвае да 90% сонечнага выпраменьвання. Праз тое яна застаецца больш халоднай.
Эфект ахалоджвання добра відаць на прыкладах вертыкальнага азелянення. На залітай сонцам, але пакрытай вінаграднікам, сцяне галоўнага корпусу Гродзенскага ўніверсітэта температура складае 30,7 градусаў. Там, дзе промні патрапляюць на неабароненыя зелянінай часткі будунку, ужо 57,1 градуса.
Зніжаць тэмпературу дапамагае нават нізкая расліннасць — газоны і клумбы. Яны паглынаюць і назапашваюць менш цяпла і ахалоджваюць паверхню глебы за кошт выпарэння.
Апроч эфекта ахалоджвання, дрэвы дапамагаюць ачышчаць паветра ў горадзе. Яны затрымліваюць некаторыя забруджвальныя рэчывы, а таксама паглынаюць вуглякіслы газ і прадукуюць кісларод. І канечне — дрэвы ствараюць прыязную прастору ў горадзе.
Глядзі таксама: Які зялёны быў Гродна некалі (а зараз цалкам лысы)
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…