Карыснае

«Паўночнае ззянне» хутка прыйдзе ў Гродна. Чаму варта наведаць гэты кінафестываль

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» сёлета ўпершыню прыедзе ў Гродна. Паказы пройдуць у кінатэатры «Чырвоная Зорка» ад 25 да 28 кастрычніка. Чаму варта наведаць яго паказы і на што звярнуць увагу, для Hrodna.life расказала дырэктарка фестывалю Воля Чайкоўская.

HL: Чаму беларусам варта паглядзець «Паўночнае ззянне»?

— Таму што на «Паўночным ззянні» паказваюць цікавыя найноўшыя фільмы з рэгіёну Паўночнай Еўропы і Балтыі, якія закранаюць важныя пытанні мінулага і сучаснасці. Гэта момант самаадукацыі. Ну, і канешне, момант захапленняў - кіно заўжды вельмі ўплывовы і відовішчны від мастацтва. Таксама, субтытры амаль да ўсіх фільмаў мы рыхтуем на беларускай мове.

HL: Чым адметна кіно менавіта Паўночных краін?

— Кіно Паўночных і Балтыйскіх краін адметнае па розных прычынах. Перадусім, як бы нечакана гэта не гучала, але ментальна гэтыя краіны чымсці падобныя да Беларусі. Людзі там такія ж працавітыя і стрыманыя. Розніца хіба што ў колькасці асабістай свабоды і ўзроўні жыцця. Але таксама кіно гэтага рэгіёну мае адметны стыль з пункту гледжання гумару, натуралістычнасці адлюстравання жыццёвых сітуацый, эмпатыі, заўжды цікавай візуальнай мовы. Гэта адназначна вельмі натхняльнае кіно.

[irp posts="87 715″ name=""Паўночнае ззянне" прыйдзе ў Гродна, каб змяніць вугал зроку гледачоў"]

HL: На што беларусам трэба «змяніць вугал зроку» і чаму гэта актуальна сёлета?

— Думаю, змяніць вугал зроку заўжды карысна любому чалавеку. Дыстанцыравацца і паглядзець на жыццёвыя сітуацыі збоку, як бы аддалена — дапамагае ў самаразвіцці і вырашэнні канфліктаў. Калі ўсё ж такі казаць непасрэдна пра праграму «Паўночнага ззяння», якая ў Гродна прадстаўлена толькі часткова, то слоган гэтага году гучыць такім чынам, бо фільмы фестывалю закранаюць розныя пытанні і аспекты жыцця і мастацтва, на якія ў Беларусі, можа быць, большасць мае даволі кансерватыўны погляд. Гэта тычыцца і гісторыі Савецкага Саюзу, і стаўлення да сэксуальных меншасцяў. Таму змяніць вугал зроку на гэтыя і іншыя пытанні - добры крок, каб стаць насамрэч талерантнай нацыяй.

HL: Як адбіраліся фільмы для паказаў у Гродне? Яны аб’яднаны нейкай агульнай ідэяй, ці наадварот — паказваюць розныя грані кінамастацтва?

— Фільмы для паказаў «Паўночнага ззяння» ў Гродне — гэта 4 з 18 фільмаў асноўнай праграмы кінафестывалю, які прайшоў у Мінску ў красавіку ў чацвёрты раз. Для Гродна сумесна з Гродзенскім кінапракатам і кінатэатрам «Чырвоная зорка» мы адабралі некаторыя фільмы з праграмы, бо паказаць усю праграму ў Гродне, на жаль, пакуль няма магчымасці. Давялося скараціць выбар, каб «упісацца» ва ўікэнд.

Канцэптуальна, канешне, таксама была пэўная логіка. Напрыклад, шведскі фільм «Былая жонка» і дацкі фільм «Жахлівая жанчына» — былі аднымі з самых папулярных сярод гледачоў у Мінску. А латвійскі і эстонскі фільм мы палічылі неабходным уключыць таму, што гэта памежныя (Эстонія — амаль!) краіны з Беларуссю. Заўжды цікава паглядзець, што робіцца ў кіно ў суседняй краіне. Акрамя таго, напрыклад, латвійскі фільм — кранальная гістарычная драма, прысвечаная тэме, якая мае дачыненне і да Беларусі - сталінскія рэпрэсіі.

HL: На якіх гледачоў разлічаны фільмы, каго чакаюць на паказах у Беларусі?

— На шырокую аўдыторыю. Але, канешне, вельмі цікава будзе паглядзець тым, хто цікавіцца скандынаўскай і балтыйскай культурай, агулам гісторыяй і мастацтвам, псіхалогіяй чалавечых стасункаў, кінематографам.

HL: Якіх вынікаў фестывалю чакаюць арганізатары? Што будуць лічыць поспехам?

— Галоўная мэта для нас — пашырэнне фестывалю ў рэгіёны. Гэта ўжо ўдаецца, таму мы вельмі ўсцешаныя. Канешне, цяпер хочацца, каб фільмы праграмы «Паўночнага ззяння» паглядзела як мага больш людей. Вельмі хочацца верць, што ў Гродне «Ззянне» прымуць гасцінна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024