Спадчына

«Новы Свет — гэта наша гісторыя». Чытачка распавядае пра сваю сям’ю, якая жыве на Міцкевіча больш за 100 гадоў

Чытачы Hrodna.life працягваюць распавядаць пра свае гродзенскія сем'і і паказваць старыя здымкі. На гэты раз у нас гісторыя сям'і Мінючыц, якая жыве ў Новым Свеце на вуліцы Міцкевіча ўжо больш за 100 гадоў.

Нагадаем, Анастасія Мінючыц ужо паказвала нам свае ўнікальныя фатаграфіі старога моста каля Парку высокіх тэхналогій. Зараз дзяўчына паказала сямейны альбом, дзе можна ўбачыць фатаграфіі як пачатку XX стагоддзя, так і міжваеннага перыяду.


Сям’я Мінючыц купіла дом № 1 на вуліцы Міцкевіча ў самым пачатку XX стагоддзя і да гэтага часу там жыве.

«Як мне вядома, карані нашай сям'і сыходзяць недзе пад Вільню. Наш прапрадедушка па прозвішчы Якубоўскі прымаў удзел у паўстанні ў 1863 годзе і за гэта быў сасланы ў Сібір і страціў свой багаты маёнтак. Калі зараз падняць дакументы, мы можам прэтэндаваць нават на кампенсацыю, але гэтым ніхто не займаецца.

У ссылцы прапрадзед пазнаёміўся з сібірачкай і адтуль яны, напэўна, ужо разам прыехалі ў Гродна. Дом № 1 на вуліцы Міцкевіча купляла ўжо мая прабабуля. Там нарадзіўся дзядуля і тата, ну і мы, іх нашчадкі».

У сям'і Мінючыц да сённяшняга дня захаваўся вялікі архіў фатаграфій розных перыядаў.

«Фатаграфіі ў нас зусім розныя: з пачатку XX стагоддзя і заканчваючы савецкім перыядам. Ёсць і шмат здымкаў з Аргентыны. Яшчэ ў міжваенны перыяд нашы сваякі з’ехалі ў Буэнас-Айрэс і да 1939 года з імі актыўна вялася перапіска. Але пасля вайны сувязь з сям’ёй за акіянам абарвалася».

Анастасія расказвае, што ў іх сям'і актыўна займаліся развядзеннем сабак, так як прадзед быў паляўнічым. А прабабуля вядомым краўцом, у яе шылі сабе вопратку многія жыхары Новага Свету.

«Ужо больш за 100 гадоў у адным і тым жа доме на вуліцы Міцкевіча жыве наша сям’я і чуткі аб зносе старых пабудоў ў Новым Свеце вельмі насцярожваюць. Бацькам у 2018 годзе нават паведамленне прыходзіла аб тым, што зямлю могуць выставіць на аўкцыён, а жыхарам даць кампенсацыю.

Але трэба разумець, што наш дом на Міцкевіча, як і іншыя пабудовы ў Новым свеце, гэта ўжо гісторыя горада, якую мы павінны захаваць. Бо ў Новым Свеце ёсць што паказаць і расказаць».

Паводле інфармацыі Hrodna.life на рагу вуліц Горкага і Міцкевіча горад у перспектыве хоча пабудаваць гандлёвы цэнтр. На сённяшні дзень ідзе пошук інвестара.



Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024