Горад

Невядомы падземны Гродна: дзігер паказаў самы доўгі калектар у горадзе

Пад вуліцамі Гродна праходзяць кіламетры ліўневых калектараў, дзякуючы якім горад не затаплівае ў час моцных дажджоў. Адзін з гродзенскіх дзігераў правёў для карэспандэнта Hrodna.life экскурсію па падземным горадзе, глыбіня якога ў некаторых месцах даходзіць да 15 метраў.

Месцам экскурсіі гродзенскi дзігер абраў адзін з вядомых і самых працяглых калектараў горада пад назвай «Удаў». Так яго называюць, бо ён — самы даўгі ў горадзе.

Галоўны гарадскі калектар ліўневай каналізацыі прымае ў сябе сцёкі з усёй левабярэжнай часткі горада. Яго пабудавалі ў 1977 годзе метадам шчытавой праходкі. Даўжыня — 11 км. Глыбіня залягання ад 4 да 20 метраў, дыяметр ад 1,5 да 3 метраў. На некаторых участках ён сумешчаны з фекальнай каналізацыяй, прычым каналізацыйная труба схаваная ў банкетку, якая займае каля чвэрці перасеку тунэлю. Уваход у калектар ёсць у цэнтры горада, заканчваецца ён на ачышчальных збудаваннях, перад якімі мае дзве камеры з аварыйнымі пералівамі ў Нёман.

Увайсцi можна ў некалькiх месцах у горадзе, але людзей там сустрэць амаль немагчыма, бо не кожны адважыцца хадзіць глыбока пад зямлёй у цемры.

[irp]

Падзяліцца
Меткі: відэа

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024