Горад

Некалькі словаў пра перспектыву або Як зноў зрабіць архітэктуру Гродна адным цэлым

У Гродне знішчана сістэма навуковай рэстаўрацыі ды не вядзецца навуковае вывучэнне гарадской архітэктуры, але сітуацыю можна паволі развярнуць у лепшы бок. Hrodna.life прапануе гарадскім уладам задумацца пра перспектыву — у кожным значэнні гэтага слова.

Яшчэ некалькі гадоў таму гаварыць пра такія «спецыфічныя» архітэктурныя і горадабудаўнічыя справы не мела сэнсу. Сёння гарадскія ўлады, здаецца, пачалі прыслухоўвацца да грамадскіх ініцыятываў у справе захавання гісторыка-культурнай спадчыны і гістарызацыі гарадской прасторы. Можна сказаць, хоць трохі перайшлі ад словаў да справаў. У горадзе з’яўляюцца шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц, зрушылася справа перабудовы Старога Замка, менш зносяць старых дамоў…

Знішчана сістэма рэстаўрацыі, з раскопкамі - катастрофа

Але тое толькі першыя прызнакі. Збольшага ўсё застаецца па-старому. У горадзе цалкам знішчана сістэма навуковай рэстаўрацыі, за выключэннем аднаго манапаліста амаль не засталося праектна-архітэктурных арганізацый, навуковае вывучэнне гарадской архітэктуры не вядзецца, існуе проста катастрафічная сітуацыя з археалагічнымі раскопкамі.

[irp posts="3891″ name="Андрэй Чарнякевіч пра архітэктурную спадчыну Гародні: «Мы страцілі роўна столькі, колькі паспелі сабе прысвоіць""]

Будзем спадзявацца, што сітуацыя будзе па-троху выпраўляцца, аднак варта зрабіць некалькі прапановаў, якія, магчыма, будуць пачутыя гродзенскімі ўладамі і па-троху пачнуць праводзіцца ў жыццё.

Думаць пра перспектыву

Першая прапанова — задумацца пра перспектыву ў горадабудаўнічым, архітэктурным сэнсе. Хоць гістарычная забудова Гродна паўставала досыць стыхійна, аднак характэрна, што ў канцы любой вуліцы знаходзіўся цікавы архітэктурны аб’ект, які было бачна здалёк. Гэта магла быць брама, званніца, цікавы будынак, проста прыгожая клумба.

Вуціца Кірхавая (цяпер Акадэмічная) заканчвалася евангельскай кірхай
Пасляваенныя перабудовы і разбурэнні цалкам змянілі гэтую сітуацыю, пачварныя новабуды накшталт Дома Быта паўставалі самі па сабе, у адрыве ад гістарычнай забудовы горада. Больш таго, некаторыя будынкі - найперш культавыя, спецыяльна заклейвалі змрочнымі шматпавярховікамі. Менавіта таму мы не ўспрымаем гістарычную архітэктуру горада як адзінае цэлае.
Укладка асфальта на Савецкай плошчы. Манастыр зусім блізка але праз пару гадоў яго заклеюць пяціпавярховікам

Адбудаваць званіцу брыгітак

Што можна зрабіць сёння? Першым і вельмі важным крокам для аднаўлення цікавых перспектываў Гродна павінна стаць адбудова званніцы кляштара брыгітак. Яе будзе цудоўна бачна і з боку Савецкай плошчы і з боку праспекта Касманаўтаў. Больш таго, улады ўпершыню змогуць заявіць, што бяруцца за аднаўленне аб’екта ЦАЛКАМ знішчанага ў пасляваенныя гады.

Адбудова званніцы брыгітак — ключавая задача
Здаецца, каталіцкі касцёл з радасцю падтрымае такую інцыятыву. Сродкі можна пачаць збіраць сярод гродзенцаў. Такая ініцыятыва вельмі падняла бы прэстыж гарадскіх уладаў і вярнула гораду цікавы горадабудаўнічы аб’ект.

Дзе яшчэ можна знайсці перспектыву

Маглі бы выратаваць сітуацыю цікавыя «перспектыўныя» знаходкі ў працэсе новага будаўніцтва ў скверы за палацам тэкстыльшчыкаў. Справа ў тым, што брама паміж дамамі № 3 і № 5 па вуліцы Замкавай некалі акурат глядзела на старую вуліцу Кляшторную. З другога боку вуліца перакрыта Домам Быта, але ягоны фасад можна было б рэканструяваць так, каб у ім згадвалася, напрыклад, брама-званніца былога кляштара бернардзінак.

[irp posts="15 115″ name="Замкавая вуліца павінна быць пешаходнай! Як гэта зрабіць, захаваўшы парковачныя месцы"]

Вуліца Кляшторная заканчвался брамай-званніцай кляштара Бернардзінак. Цяпер на яе месцы ўваход у малы зал драмтэатра

Кляштарная з другога боку ўпіралася ў браму паміж дамамі па вул. Замкавая № 3 і № 5

Перспектыва — на помнікі

Канешне, сёння цікава было б бачыць у перспектыве вуліц помнікі. Даўно абмяркоўваецца выява помніка-стэлы з выявай аленя Святога Губерта на плошчы каля чыгуначнага вакзала або (што найлепш) на кальцы на скрыжаванні вуліц Гарнавых і Савецкіх Пагранічнікаў. Помнік Стэфану Баторыю на Савецкай плошчы быў бы бачны і з боку Савецкай і з боку Маркса і з боку Замкавай. Але на тое таксама патрэбныя новыя прынцыповыя ініцыятывы гарадскіх і абласных кіраўнікоў.

Адна з брам бернардзінскага кляштара з перспектывай на неіснуючую частку вуліцы Сацыялістычная

Ледзь бачны двухпавярховы дамок пад канец вуліцы Ажэшкі
Адразу за паваротам з сучаснай Ажэшкі быў бачны чыгуначны вакзал
Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024