Дзве гадзіны на зямлі продкаў: у Гродна прыязджаў нашчадак Нохума Каплана

Усяго на некалькі гадзін 3 ліпеня ў Гродна прыязджаў прапрапраўнук вядомага гродзенскага рабіна Нохума Каплана, у гонар якога ў міжваенны час у горадзе была названая вуліца. У Гродне Гэдалія Шэйнін упершыню, пра гэты горад ён шмат чуў з успамінаў сваякоў, але не прыязджаў, бо не было магіл продкаў, каб пакланіцца.

Гэдалія жыве ў Ізраілі, працуе ў школе рабінам. Кажа, што жыве праведна, вывучае Тору і працягвае справу свайго продка. У Гродна ён прыехаў з Літвы.

«Патрэбны тыдзень, каб вывучыць гэтае месца. А мы прыехалі ўсяго на дзве гадзіны. За гэты час зайшлі ў сінагогу. Калі ехаў сюды,
было незразумелае пачуццё: на могілках магілы сваякоў былі разбураныя. Але як выйшаў з сінагогі, стала значна лягчэй. Гэта зямля маіх продкаў, тут мае карані і тут я павінен адчуваць сябе добра. У бліжэйшы час яшчэ раз прыеду ў Гродна і пазнаёмлюся з гэтым горадам бліжэй», — кажа Гэдалія.

Гэдалія Шэйнін
Апошнім са сваякоў Гэдалія, хто жыў у Гродне, быў яго прадзед. У міжваенны час ён стаў заўзятым камуністам.

Пасля сінагогі Гэдалія са сваімі сябрамі паехаў на былыя габрэйскія могілкі, дзе цяпер стадыён «Нёман».

«Тут быў пахаваны мой прапрапрадзед Нохум Каплан — паважаны чалавек, якога ведаюць многія яўрэі. Сёння ў гэтым месцы стадыён, дзе магіла сваяка — невядома. Памолімся і паедзем далей. Можа, паспеем заехаць і на захаваныя яўрэйскія могілкі [у Занёманскай частцы горада — рэд.]».

Мацевы — яўрэйскія нагробныя камяні - каля сінагогі. Калісьці яны былі на яўрэйскіх могілках, дзе цяпер стадыён «Нёман».

У Гродне была вуліца Нохума Каплана

Нохум Каплан быў родам з Шаўляйскага павета (сёння — Літва), пасля яго сям’я пераехала ў Нясвіж, а ўжо адтуль малады яўрэй пайшоў вучыцца ў вядомую Мірскую ешыву. Пасля заканчэння вучобы Нохума запрасілі ў Гродна быць рабінам. Ён прыехаў і амаль адразу пачаў займацца дабрачыннасцю. Равін быў вельмі разумным чалавекам і да яго многія прыходзілі па параду. Ён заўсёды заклікаў да міласэрнасці і людскіх адносін да ўсіх.

Сёння Нохума адносяць да праведікаў, якія да канца жыцця працавалі на карысць чалавецтва. У Гродне ў міжваенны час была нават вуліца ў гонар гэтага чалавека — так называлася частка сённяшняй Вялікай Траецкай, дзе быў яўрэйскі квартал.

Каля сінагогі

Нохума ўвекавечыла Ажэшка

Рэбэ Нохемке, як яго называлі ў Гродне, шанавалі не толькі яўрэі, але і хрысціяне, паколькі ён дапамагаў усім, нягледзячы на ​​нацыянальнасць і веравызнанне. Яны яго называлі «наш бацюшка». Нават высокія чыны царскай адміністрацыі саступалі яго просьбам і патрабаванням. Будучы хворым, ён не дазваляў сабе прапускаць малітву, у любое надвор’е прыходзіў раней за іншых. Аднойчы рамізнік убачыў Нохума на кучы снегу без прытомнасці. Калі ён ачуняў, рамізнік хацеў адвезці яго дадому. Але Нохум адмовіўся: яго чакалі людзі ў патрэбе. Пісьменніца Эліза Ажэшка ўвекавечылі памяць пра Каплана ў навэле «Дай кветку».

Памёр рэбэ Нохемке ў 1879 годзе. Тысячы людзей: яўрэі, беларусы, палякі, рускія — аддалі яму даніну павагі, праводзячы ў апошні шлях. Многія гады людзі прыходзілі маліцца на яго магілу, просячы яго аб заступніцтве перад Усявышнім.

Могілкі, дзе быў пахаваны Нохум Каплан, знішчыла савецкая ўлада. Вуліца імя Нохума, на якой знаходзіцца Вялікая сінагога, названая іначай. Але памяць аб праведніку захоўваюць у сваіх сэрцах удзячныя нашчадкі, яго імем названа гродзенская дабрачынная арганізацыя Хесэд, якой яны дапамагаюць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024