Горад

Гісторык перамог камунальнікаў: на танку зноў памянялі надпіс і цяпер ён канчатковы

Дыскусія пра надпісы на помніку-танку на Савецкай плошчы скончылася. Камунальнікі і гісторыкі вызначыліся з канчатковым варыянтам. На вежы будзе абазначэнне савецкага палка кавалерыстаў, які ў ліпені 1944 года браў удзел у вызваленні Гродна.

Шмат гадоў на вежы танка быў надпіс «200», які, на думку гісторыкаў, нанеслі памылкова больш за 20 гадоў таму. У сярэдзіне жніўня падчас рамонтных работ гэты надпіс зафарбавалі і 23 жніўня нанеслі новы — «75», які сімвалізуе 75-годдзе вызваленне Беларусі і 75-годдзе ўтварэння Гродзенскай вобласці. Але і яго неўзабаве зафарбавалі.

Гісторык Дзмітрый Люцік у 2019 годзе прапанаваў гарадскім уладам нанесці на вежы танка абазначэння танкавых палкоў кавалерыйскага корпуса Аслікоўскага, якія вызвалялі Гродна ў 1944 годзе. Ідэю разам з гісторыкам у гарвыканкаме адстойваў дырэктар тэлеканала «Гродна плюс» Сяргей Мазайла. 16 ліпеня яны разам прадставілі гараджанам фільм пра вызваленне горада ў 1944 годзе.

У выніку на танку будзе надпіс: лічба 27, зорка, дроб — 4/5 (27 — парадкавы нумар машыны: 2 рота, 7 танк, 4 — 104-ы гв.танкавы полк, 5 — 5-я гв.кавдывізія ген. Чапуркіна).

Даведка

Помнік воінам-вызваліцелям — танк Т-34−85, размешчаны на краі Савецкай плошчы, усталяваны ў памяць пра воінаў 2-га і 3-га Беларускіх франтоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Гродна 16 ліпеня 1944 года. Яго адкрыццё адбылося 23 лютага 1968 года.

Пры вызваленні Гродна ў савецкіх кавалерыстаў на ўзбраенні былі англійскія Валентайны, але ўжо ў 1945 годзе — Т-34−85.




Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024