Здымае стрэс і грэе сядзенне: як сабака Мульцік возіць людзей з Гродна ў Баранавічы

Кіроўца Ігар і сабака Мульцік — неразлучныя сябры. Яны пачыналі ездзіць на фуры па Беларусі і Расіі, а цяпер возяць людзей на маршрутцы Баранавічы — Гродна. Распавядаем пра сяброўства кіроўцы і сабакі і пра стаўленне да гэтага пасажыраў.

Тры гады таму Ігар падабраў Мульціка недалёка ад сваёй дачы ў Баранавічах. Карміў і даглядаў,
а пасля стаў браць у рэйсы. Так яны і пасябравалі.

«Цяпер мы неразлучныя сябры. Думаю, лёс нас звёў не проста так. Мульцік — мой анёл-ахоўнік. Калі я працаваў на фуры, былі моманты — засынаў за рулём у далёкіх рэйсах. Сабака як трасане — і ўсё нармальна. Мульцік адразу даў зразумець, што сядзець дома ён не будзе, хоча дапамагаць мне. Раней ездзілі на фуры, а цяпер працуем на маршрутцы. Некалькі разоў на тыдзень перавозім людзей у Гродна і назад у Баранавічы».

Ігар і Мухтар перад выездам

«Гэта сабака кіроўцы»

Падчас паездак Мульцік спіць у салоне, каля Ігара. Калі пасажыры не супраць — падыходзіць і знаёміцца ​​з імі.

«Дома пакідаць я яго не магу, ён заўсёды рвецца ў дарогу. Паедзеш без яго, так ён будзе бегчы за машынай пакуль не спынюся. Разам мы працуем ужо тры гады. За ўвесь час працы ў маршрутцы толькі два разы пасажыры выказваліся негатыўна. А так усе задаволеныя, відэа здымаюць і фатаграфуюць Мульціка.

На пасажырскія сядзенні Мульціку заскакваць не дазваляю, толькі на маё. Варта мне адлучыцца, як ён ужо на кіроўчым месцы — грэе яго для мяне. А яшчэ мой сябар падчас аварыйных сітуацый людзей супакойвае. Была неяк на дарозе аварыя, я вырашыў дапамагчы — людзей забраць. Мульцік сядзеў побач з імі і стрэс здымаў".

Мульцік чакае Ігара

Забыўся Мульціка ў Гродне, а ён сядзеў і чакаў

Некалькі месяцаў таму Ігар забыўся свайго напарніка ў Гродне. Мульціка ў Баранавічы прывёз іншы маршрутчык.

«Нас ведаюць многія маршрутчыкі. Адзін мой калега падабраў Мульціка і прывёз мне яго. Усё адбылося выпадкова. Людзей рассаджваў у салоне, а Мульцік тым часам гуляў з дзіцём на вуліцы. Разабраўся з пасажырамі і паехаў, думаў сабака зайшоў у салон. Прыязджаю ў Баранавічы, а сабакі няма. Знерваваўся. Пасля калега прывёз Мульціка. Казаў, што ён сядзеў каля ўваходу на вакзал. Сабака паўдня прабыў у Гродне без мяне і чакаў свайго моманту. Мульцік ужо ведае маю машыну і маіх калег.

Быў яшчэ выпадак, калі я на фуры працаваў: ён таксама неяк выскачыў. Сустрэліся мы ўжо каля крамы, дзе я выгружаўся. Ён сядзеў і глядзеў па баках і ўбачыў маю машыну. Вельмі разумны сабака і я вельмі рады што мы пасябравалі".

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024