Людзі і справы

Мастацтва не-вучыцца. Гродзенка, што не ўмела маляваць, піша копіі класічных карцін

«Зорная ноч» зусім не дэпрэсіўная, а ва «Узыходзе сонца» галоўнае — злавіць святло", — так гродзенка Святлана Лапнеўская расказвае, як стала сама сабе Ван-Гогам і Монэ. Замест таго, каб вучыцца жывапісу, яна пачала маляваць копіі класічных палотнаў. Праўда, не адна, а ў кампаніі такіх самых аматараў, пад кіраўніцтвам прафесійнага мастака.

Раней малявала толькі ў школе

«Заўсёды хацела маляваць, адчувала, што ў мяне атрымаецца, але неяк ад самага пачатку не складвалася», — расказвае Святлана. У школьны час яна займалася плаваннем і валейболам — на маляванне банальна не хапала часу. Пазней спрабавала вучыцца маляваць па кніжках ды маляванках для дарослых, але і гэта аказалася «не тое». Дома ўсё расцягваецца і скончыць карціну хутка не атрымліваецца. Ізноў усё ўпіраецца ў тое самае — «не хапае часу».

Калі пачула ад калегі, што ў горадзе з’явілася суполка, дзе за некалькі гадзін можна намаляваць копію вядомай карціны, зразумела — вось яшчэ адзін шанец спрабаваць сябе ў жывапісе. Гэтым разам усё атрымалася. Цяпер раз на пару тыдняў Святлана наведвае сустрэчы клуба «Red Art» і збірае калекцыю копій палотнаў любімых жывапісцаў, напісаных уласнаручна. Пазней плануе аформіць іх у рамкі і развесіць дома.

Вар’яцтва арыгіналаў і рэалістычнасць копій

Першай карцінай, якую дзяўчына малявала, было Ван-Гогаўскае «Пшанічнае поле з варонамі». Верагода, гэта апошняя карціна мастака. Яна навеяна вар’яцтвам і пісалася ў псіхіятрычнай лякарні. Святлану, аднак, гэта не палохала. Увогуле, сябе яна лічыць рэалісткай, што цвёрда стаіць на нагах і цвяроза ацэньвае сітуацыю. Чорныя вароны для яе такая самая частка жыцця, як і залатыя каласы. А тое, што ў жыцці бываюць змрочныя моманты, зусім не нагода ўсё драматызваць.

«Проста падабаюцца яго карціны — гэтыя віхры і турбулентнасці, гэтыя аблокі закручаныя…» Святлана паказвае яшчэ адну копію з Ван-Гога — «Зорная ноч». Гэту карціну і яна сама, і мастак, што кіраваў працэсам малявання, ацанілі як вельмі дакладную. Хаця Святлана не мінае дадаць, што «талента, як у Ван-Гога, не мае».

«Прырода і коцікі»

Дзяўчына выбірае карціны для паўтарэння згодна ўласнаму адчуванню прыгажосці. А яму найперш адпавядаюць «прырода і коцікі». «Усе мае карціны — гэта пейзажы. Партрэты ці нацюрморты мяне менш цікавяць. Вабіць такая «даўняя» прырода, несапсаваная цывілізацыяй. Па мне, шпілі храма больш прывабныя, чым, напрыклад, трубы «Азота».

Яшчэ адной «жарсцю» Святланы з’яўляюцца коцікі, каторых у яе дома цэлых тры. Праўда, ніводзін з іх не падобны да герояў з карцін Пепе Шымада ці Эндзі Уорхала. Усе трое былі падабраныя ў розны час на вуліцы.

З найбольшым гонарам паказвае Святлана копіі з прац Манэ. «На ўсіх карцінах хацелася нешта яшчэ дадаць. А тут нічога больш не трэба, я задаволена». Манэ мастак-імпрэсіяніст, але Святланінаму рэалістычнаму погляду на жыццё ён таксама адпавядае. «Уражанні гэта таксама рэальнасць. Тут усё сапраўднае — туман, раніца, усё «па-чэснаму».

«Вучыцца акадэмічнаму малюнку не хачу. Хачу маляваць»

«Я разумею, што гэта проста гульня, што я не змагла б сама маляваць, як Манэ», — Святлана ізноў вяртаецца да звыклага рэалістычнага меркавання аб творчасці. Працэс стварэння копіі карціны яна параўноўвае з тым, як малое дзіця пераводзяць праз дарогу.

Маўляў, тут тлумачаць, як змешваць фарбы, якімі мазкамі маляваць, але адначасова — не ўмешваюцца і не забіраюць пэндзаль. «Калі б малому сказалі - „вось дарога, пераходзь“ — невядома, ці гэта б атрымалася. Так і я адна, напэўна, не змагла б перамаляваць карціну. Мастак, нібы за руку, правёў нейкімі таямнічымі сцежкамі, якіх я сама не знайшла і не пабачыла б». Уражанні ад гэтых «таямнічых сцежак», памножаныя на радасць атрымання выніку — як раз тое, што патрэбна даросламу чалавеку, лічыць Святлана.

Яна нават шчыра прызнаецца, што такі спосаб малявання ёй імпануе больш. Бо калі ісці вучыцца акадэмічнаму малюнку, то прыйдзецца дэтальна і падрабязна праходзіць усю праграму. «Так, будзеш умець будаваць перспектыву, маляваць партрэты, але да такіх карцін яшчэ не хутка дабярэшся. На жаль, у адукацыі часта бывае, што пакуль дойдзеш да патрэбных ведаў, мусіш прайсці цэлыя горы лухты. А за гэты час можна і цікавасць страціць». Зараз, са словаў Святланы, ёй «патрэбны менавіта гэтыя пейзажы і больш нічога».

Навошта маляваць? Дзеля натхнення!

Прычыны, што пабуджаюць хадзіць на сустрэчы суполкі Red Art і маляваць усё новыя карціны, гэта радасць і натхненне. Пасля самай першай спробы малявання душэўны пад’ём быў такі, што за пару гадзін дома пакрыла ўсе сцены пакоя вадкімі шпалерамі, якія доўгі час не магла дарабіць. Атрымалася, з яе словаў «не па-Ван-Гогаўску», а роўна і прыгожа. Хаця крыніцай натхнення стаў менавіта гэты мастак.

«Часам думаю — можа не пайсці гэтым разам? Надвор’е кепскае, ці стамілася за дзень. Але стараюся пераадолець такі настрой, бо ведаю — пасля малявання ізноў вылячу, як на крылах».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024