Горад

Мантры, танцы і мятная гарбата: як гродзенцы грэліся пад сонечны рэгі ад гурта «СолнцеОстров»

Гродзенцаў з парога сустракалі пірагом з тварогам і мятнай гарбатай. Усмешлівыя дзяўчаты-блізняты з дрэдамі настройваліся і распяваліся. Дзеці бегалі, чапляючыся за правады і чапаючы музычныя інструменты. Ніхто ім не перашкаджаў - а раптам такім чынам развіваецца талент?

Аж тры канцэрты даў гурт «СолнцеОстров» у Гродне. Музыкі дарылі цяпло 12, 13 і 14 лістапада. Hrodna.life завітаў на канцэрт у «ДОМ46». Уваход на ўсе выступы быў вольны: музыкі прасілі толькі дабраахвотныя ўнёскі на дарогу.

Гродзенец Жэня распачаў выступ мантрамі, каб слухачы расслабіліся і настроіліся на музыку. Хутка да яго далучыліся іншыя музыкі: гітарыст, скрыпачка, флейтыст. Праз нейкі час грала амаль уся зала: хто на бубне, хто на каленях.

— Мы хочам сцерці мяжу паміж гледчамі і выступоўцамі, — казалі музыкі.

Пазней у памяшканні выключылі святло, стварыўшы прыемны напаўзмрок. А па сценах з праектара забегалі дзівосныя ўзоры і пальмы. Слухачы павольна раскачваліся ў такт музыцы.

Пасля мантраў гурт «СолнцеОстров» сыграў песні пра каханне, сонца ўнутры і «цуда-чалавека». Паміж песнямі мінчане расказвалі гісторыі з асабістага жыцця: пра падарожжа ў Еўропу з чатырма еўра і гітарай, пра тое, як песняй заспакоіць дзіця, якому два дні ад нараджэння.

Пасля перапынку на гарбату, пірог і размовы музыканты распачалі джэм. Слухачы селі ў круг, што задало асаблівы настрой. А хтосьці пачаў танцаваць.

Мінчане з «СолнцеОстров» кажуць, што ў іх не бывае аднолькавай музыкі. Настрой задае аўдыторыя, для якой яны граюць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024