Актуальная сусветная літаратура, чытанні вершаў, тэматычныя віктарыны і ірландскія спевы. У этнакраме «Цудоўня» прайшоў літаратурны фестываль «ПЕРА-k-ЛАД». Падтрымала ініцыятыву грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»
У фестывалі ўдзельнічалі Надзея Кандрусевіч, перакладчыца дзіцячых кніжак са шведскай мовы, Марыя Мартысевіч з кнігамі серыі «Амерыканка» і Андрэй Хадановіч. Падчас музычнай часткі Алесь Дзянісаў выканаў песні на вершы ірландца Уільяма Батлера Ейтса.
Фестываль падобнага фармату для Гродна — з’ява новая. Hrodna.life паразмаўляў з арганізатарамі пра паспяховасць і перспектывы іх праекта.
www.youtube.com/watch?v=Ge4MnoTxdDk&feature=youtu.be
Пачаткова ідэя арганізаваць падобную літаратурна-музычную вечарыну з’явілася яшчэ вясною. Па словах Андрэя Несцяровіча, арганізатара імпрэзы, планавалі зрабіць «Літаратурны падворак» яшчэ ў межах Фестывалю нацыянальных культур. Але не пашанцавала: выканкам адмовіў па прычыне… правядзення ў гэты дзень Фестывалю. Ад ідэі вырашылі не адмаўляцца і папросту перанеслі мерапрыемства на іншыя даты.
www.youtube.com/watch?v=SM4oPZ_pPSw
Чатыры выступоўцы, больш за дзясятак кніг і… тры дні на падрыхтоўку. Хоць ідэя імпрэзы з’явілася некалькі месяцаў таму, вызначыцца і дамовіцца з выступоўцамі атрымалася толькі на гэтым тыдні. Нягледзячы на гэта, фестываль сабраў каля 50 зацікаўленых гродзенцаў. «Для перакладніцкага фэсту, які праходзіць у першы раз, падрыхтаваны за вельмі сціслыя тэрміны, па-мойму, вельмі неблагі вынік», — заўважае Андрэй.
У планах арганізатараў - не спыняцца на адной імпрэзе і зрабіць літаратурны фестываль пастаяннай з’явай. Гэтым разам абмежаваліся перакладной літаратурай. Але ў наступныя гады гэтыя рамкі могуць быць пашыраныя да літаратуры па-беларуску ўвогуле. Магчыма, зменіцца і назва мерапрыемства. Аднак нефармальная атмасфера, беларускамоўнасць і ўхіл на актуальную літаратуру застанецца нязменным.
— Фестываль — гэта свята, — кажа Андрэй. — Гэта падзея, на якую людзі прыходзяць, каб даведацца нешта цікавае і парадавацца. Гэта падзея, якая дорыць людзям добры настрой. Таму фармат фестывалю можа быць вельмі вольны. Будзем эксперыментаваць.
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…
Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…
Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…