Людзі і справы

Lego-клуб, скульптура з ясеня і крэматорый. Ініцыятывы і ідэі, якія так і не з’явіліся ў Гродне

Hrodna.life ахвотна піша пра цікавыя ініцыятывы, якія могуць змяніць горад да лепшага. Але часта задуманае так і не здзяйсняецца. Глядзіце, якія ініцыятывы і праекты па розных прычынах так і не з’явіліся ў Гродне.

Школа будучых прафесій

Яна адкрывалася для дзяцей 6−16 гадоў. У школе хацелі развіваць робататэхніку і праграмаванне, запусціць курсы па відэамантажу і фатаграфіі. Нават калі б навучэнец не звязаў жыццё з гэтымі галінамі, ён бы навучыўся працаваць у камандзе, ставіць задачы і выконваць іх. «Школа будучых прафесій» павінна была прыцягнуць патэнцыйных працадаўцаў, якія прыглядаліся б да навучэнцаў. Яна так і не паўстала, затое чыноўнікі ад адукацыі прыдумалі аднавіць вучэбна-вытворчыя камбінаты.

«Мужчынскі клуб» з Lego-тэрапіяй і элітнай гарбатай

«Мужчынскі клуб» мог стаць альтэрнатывай адпачынку дома на канапе ці ў бары з куфлем піва. Падчас «лега-тэрапіі» мужчын навучылі б збіраць робатаў з лега і праграмаваць іх. Робататэхніка развівае памяць, уседлівасць, цярпенне, маторыку, матэматычны склад розуму. Працэс зборкі працуе як тэрапія і дапамагае псіхалагічна разгрузіцца. Але давядзецца гродзенскім мужчынам «разгружвацца» іншым спосабам.

Склад 95: арт-прастора, антыкафэ, склад, барахолка, расфігачачная…

У «Склада 95» было шмат функцый. Сюды можна было вывезці старыя рэчы, якія спатрэбіліся б іншым. Адсартаваныя і прыведзеныя ў парадак яны выстаўліся б на рэгулярных дабрачынных барахолках. Рэчы ў дрэнным стане за пэўную суму «расфігачвалі» б, каб зняць стрэс. Частку грошай арганізатары хацелі аддаваць на дабрачыннасць.

На «Складзе 95»
Праз пэўны час замест «Складу 95» з каворкінгам, арт-пляцоўкай, антыбарахолкай і «расфігачачнай» з’явілася «АРТстранство 95» — арт-прастора для любога віду творчасці і мастацтва. У планах былі выставы, майстар-класы, дабрачынныя мерапрыемствы. Прастора адкрылася выставай маладых мастакоў «Фрагмент» у сакавіку 2017. І гэта апошняя падзея ў тым месцы, пра якую мы чулі.

Крэматорый для жывёл

На гродзенскім ІнвестУікендзе, які праходзіць два разы ў год і збірае з большага студэнтаў, рэгулярна агучваюць неблагія ідэі. Але яны рэдка даходзяць да рэалізацыі, бо студэнты маюць іншыя прыярытэты. Найбольш нам шкада, што не паўстаў крэматорый для жывёл. Дарэчы, у кантэксце канфлікту з-за пашырэння могілак «Аульс» актуальна выглядае ідэя і чалавечага крэматорыя.

Гродзенскі інвест-уікэнд

Арт-аб'ект са старога ясеня ў парку Жылібера

Стары ясень, які прастаяў у гарадскім парку больш за 200 гадоў, высах і памер у 2008 годзе. У 2012 годзе вырашылі, што найлепшы варыянт захаваць пяцімятровы ствол — выразаць з яго скульптуру. Аднак у той год ні вынікаў конкурсу, ні скульптуры гродзенцы не дачакаліся — ва ўпраўленні архітэктуры гарвыканкама паведамілі, што на яе выраб няма сродкаў, а архітэктурнае бюро «Гродназелянбуда» парэкамендавала закансерваваць парэшткі дрэва.

Эскіз, які перамог у галасаванні «Твайго стылю»
У 2015 годзе «Твой стыль» (гэта мы тады так называліся, памятаеце?) ініцыяваў конкурс і атрымаў 13 прапановаў ад 6 аўтараў ды правёў інтэрнэт-галасаванне. Аднак атрымаць фінансаванне на рэалізацыю гэтага праекта не атрымалася. Тым не менш, гарадскія ўлады не адмаўляліся ад ідэі стварыць арт-аб'ект са старога ясеня. Ясень быў уключаны ў тытульныя спісы аб’ектаў дабраўпарадкавання, работы даручылі гарадскому упраўленню ЖКГ і «Зелянбуду». Мечыслаў Гой паабяцаў узяць працэс пад асабісты кантроль, каб арт-аб'ект сапраўды з’явіўся да Фестывалю нацыянальных культур. Праўда, не сказаў, якога года.

А якіх праектаў не дачакаліся вы? Пішыце ў каменатарыях!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024