Купал для Старога замка ўжо вырабляюць. Чаму ён не такі і што яшчэ можна выправіць

Да нашага часу арыгінальны купал са Старога замка не захаваўся. Магчыма, ён быў знішчаны падчас вайны паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй 1654−1667 гадоў, калі Гродна было моцна зруйнавана. Працэс вырабу новага купала для замка ўжо ідзе. Беларускія і польскія навукоўцы адкаментавалі, ці такі ён мусіць быць.

Адзіная выява, на якой можна ўбачыць купал, захавалася на гравюры Тамаша Макоўскага 1600 году. Але гравюра дае толькі прыкладныя абрысы. Цяперашнюю форму стварылі ў выніку абʼяднання варыянту навуковага кіраўніка Старога замка Ўладзімера Бачкова і польскага навукоўца з Вроцлава Зыгмунта Луневіча, які займаецца сучаснымі купаламі і пісаў доктарскую працу пра купалы, піша s**boda.org.

«У Беларусі спэцыялістаў у купалах няма»

Дасьледчык Старога замка, гісторык Інстытуту гісторыі НАН Мікола Волкаў адзначыў, што ў Беларусі няма спэцыялістаў у купалах.

«Добра, што ёсьць дыскусія. З другога боку, як можа дыскутаваць спэцыяліст [Луневіч] з чалавекам, які не валодае навуковым інструмэнтарыем [Бачковым]?», — кажа Волкаў.

Горадзенскі гісторык Мечыслаў Супрон пракамэнтаваў, што да першапачатковага варыянта купала Ўладзімер Бачкова быў шэраг прэтэнзій:

  1. Занадта акруглай формы, характэрнай для ўсходняй цывілізацыі, для купалаў на храмах дамангольскай Русі;
  2. Занадта вялікі для замка;
  3. Матэрыял, якім яго хацела накрываць, — ацынкаваная бляха — не выкарыстоўваўся ў Эўропе; у эпоху Рэнэсансу, да якой адносіцца Стары замак, рабілі мядзяныя купалы.
Першы варыянт (зьлева направа) — Уладзімера Бачкова, другі — абʼяднаны, трэці — польскіх спэцыялістаў

Пасьля, на думку Супрона, атрымаўся «сярэдні варыянт», больш набліжаны да заходняй цывілізацыі, што, на ягоныую думку, адпавядае праўдзе.

«Купал павінен быць менш падобным да шара»

Польскі дасьледчык з Вроцлава Зыгмунт Луневіч, які рабіў свае прапановы наконт праекту купала Старога замку, пракамэнтаваў С**бодзе, што можна ацэньваць: геамэтрыю купала цяпер і дэталі купала, якіх яшчэ няма.

Зьлева: варыянт купала Ўладзімера Бачкова, далей — прапановы Зыгмунта Луневіча

Як можа выглядаць брамная вежа: зьлева варыянт Луневіча, справа Бачкова
«З пункту гледжаньня геамэтрыі гэтая форма ня самая лепшая. Яна выглядае крыху непрапарцыянальна і мусіць быць іншай. Бачкоў хацеў зрабіць купал вельмі падобным да купалаў на Русі. Але форма мае быць не Візантыйска-Руская, а больш як у Заходняй Эўропе. Купал павінен быць менш падобным да шара», — тлумачыць Луневіч.
Стары замак, верасень 2019
Ён мяркуе, што кампраміс двух варыянтаў атрымаўся не найлепшы, але яго яшчэ можна паправіць праз дэталі. На ягоную думку, трэба ўжываць мядзяную бляху, а не ацынкаваную, каб было больш аўтэнтычна. Ёй трэба абшываць купал гарызантальна, а не па дыяганалі, як робяць у Расеі.

Так можна было б яшчэ паправіць цяперашні купал Бачкова, па меркаваньні Луневіча
Купал аўтарства Ўладзімера Бачкова ўжо пабываў у цэнтры скандалу. Тады пасьля розгаласу давялося замяніць купал у Нясьвіскім замку праз 8 гадоў пасьля рэканструкцыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024