Людзі і справы

Колькі зарабляюць таксісты ў Гродне?

На хвалі нядаўняга пратэсту гродзенскіх таксістаў Hrodna.life палічыў, колькі насамрэч зарабляюць і выдаткуюць таксісты. Каб падлічыць «сярэднюю тэмперату па шпіталі», мы звярнуліся ў адну з гродзенскіх фірм таксі, дзе нам на канкрэтным прыкладзе паказалі, як працуюць і колькі зарабляюць кіроўцы таксі ў Гродне.

Сход кіроўцаў 24 красавіка 2019. Кіроўцы расказалі тады, што хочуць падвышэння тарыфаў з існуючых 2,6 руб (да 3 км) да 5 руб.
Разглядаем сітуацыю на прыкладзе кіроўцы-рэкардсмена, які больш за астатніх прыняў замоў ад дыспетчара.

Кошт сярэдняй паездкі без трох капеек складае 4 рублі. За красавік 2019 г. таксіст, назавем яго ўмоўна Алесем, выканаў 492 замовы ад дыспетчара.

Бруднымі ён атрымаў 1953 рублі 24 капейкі.

За кожную такую замову Алесь аддае 55 капеек фірме. Такса адзіная, незалежна ад таго, колькі ў выніку ён атрымлівае за паездку: мінімальныя 2−3 рублі ці 10−15.

Мінус 270 рублёў 6 капеек — за замовы. Застаецца 1682 рублі 64 капейкі.

За сярэднестатыстычную паездку коштам 4 рублі Алесь ад кропкі А да кропкі Б з кліентам у машыне праязджае 6,7 км.

Аплочваемы прабег 3296,4 км за месяц.

Апроч аплочваемага прабегу ёсць так званы «пусты» — калі таксіст едзе за пасажырам. Часам пусты прабег большы за аплочваемы. З-за гэтага нярэдка даводзіцца доўга чакаць таксоўкі ў такія раёны як Зарыца ці Баранавічы. У сярэднім гэта каля 1,5 км.

738 км неаплочваемага прабегу. Агулам атрымліваецца больш за 4000 кіламетраў.

Розныя аўтамабілі спажываюць паліва па рознаму. Напрыклад, аўтамабіль Алеся едзе на газе і спажывае 10 л на 100 км. Каб праехаць 4038 км, Алесю спатрэбіцца запампаваць 403 літры газу па 88 капеек за літр.

Выдаткі на паліва — 355 рублёў. Засталося 1327 рублёў, а трэба яшчэ аплаціць падаткі, ФСАН і іншае.

Адзіны падатак — мінус 154 рублі, адлікі ў ФСАН — яшчэ мінус 106 рублёў, 75 капеек (па стане на 2018 год).


«Заробак па 1000 баксаў? Такога даўно няма». Успамінаем найноўшую гісторыю гродзенскіх таксі


Каля 30 рублёў каштуе абслугоўванне таксометра і медыцынскі агляд.

Прыкладна ў столькі ж (30 рублёў) абыйдзецца дзяржтэхагляд і дарожны падатак (аўтамабілі таксі праходзяць тэхагляд і аплочваюць транспартны падатак кожныя 6 месяцаў).

Пасля ўсіх абавязковых выплат (без уліку страхоўкі аўто і пасажыраў) застаецца менш за 1000 рублёў.

І гэта без уліку выдаткаў на рамонт і абслугоўванне аўтамабіля.

У фірме дадалі, што сярэднестатыстычны таксіст выконвае каля 300−350 замоў, то бок значна менш, чым наш «Алесь».

Як тады выжываюць таксісты?

Частка пасажыраў сядае ў таксоўку, як кажуць, ад «бардзюра». Але кіраўніцтва фірмы і самі таксісты запэўніваюцью, што такіх кліентаў няшмат. Апроч гэтага, у старых таксістаў ёсць пэўныя кліенты, якія тэлефануюць наўпрост кіроўцу. Але і гэта не вялікі адстотак кліентаў. Між іншым, некаторыя фірмы забараняюць сваім кіроўцам браць кліентаў не праз дыспетчырскую.

Яшчэ адна крыніца заробкаў - чаявыя. Пра іх наяўнасць кажуць як кіраўнікі фірм, так і кіроўцы. Але і гэта не робіць іх заробкі нашмат вышэйшымі.


Пасля ўсплёску аварыйнасці ў ДАІ прайшла сустрэча з кіроўцамі таксі


Гродзенскія таксісты расказваюць, навошта запрашаюць адзін аднаго на «агеньчык»

Падзяліцца
Меткі: аўтопраца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024