Карыснае

Кнігі для шчасця, поспеху і сэнсу жыцця: у бібліятэцы на Белуша адкрыўся фонд псіхалагічнай літаратуры

Фонд навукова-папулярнай літаратуры па псіхалогіі, створаны ў бібліятэцы-філіяле № 2 (Белуша, 37), змяшчае больш за 150 кніг. Сярод іх — класічныя і сучасныя выданні, якія карыстаюцца попытам ва ўсім свеце.

Іаланта Дамброўская, бібліятэкар філіяла № 2 Цэнтралізаванай бібліятэчная сістэмы Гродна, распавяла, што ў псіхалагічным фондзе шырокі выбар кніг для тых, хто імкнецца выкарыстоўваць псіхалогію для разумення жыцця і дасягнення сэнсу, шчасця і поспеху.

Ад Фрэйда і Юнга да Ялама і Талеба

У бібліятэцы прадстаўлены кнігі найлепшых псіхалагічных выдавецтваў «Прогресс», «Смысл», «Класс», «Манн, Иванов и Фербер», «Альпина», «Клевер», «Поппури»… Ёсць класічная замежная літаратура (Фрэйд, Юнг, Адлер, Хорні, Фром, Франкл, Роджэрс, Берн, Перлз…), руская літаратура (Кон і інш.) і беларуская літаратура па псіхалогіі (Каломінскі і інш.). Ёсць і сучасная псіхалагічная літаратура, якая карыстаецца попытам ва ўсім свеце (Ялам, Букай, Талеб…).

Акрамя кніг па псіхалогіі, чытачоў можа зацікавіць даведнік брытанскіх бібліятэрапеўтаў, з якога магчыма даведацца, якія мастацкія кнігі варта чытаць пры пэўных праблемах. І гэтыя мастацкія кнігі таксама ёсць у фондзе бібліятэкі. У адкрытым доступе можна знайсці інтэлектуальныя і экзістэнцыяльныя раманы.

Бібліятэка з найбагацейшым выбарам кніг па псіхалогіі ў Гродне

Фонд псіхалагічнай літаратуры сабраны на трэць з раней прысутных у філіяле выданняў і на дзве трэці з выданняў, падораных бібліятэцы маскоўскімі і гродзенскімі псіхолагамі, а таксама з сучаснай псіхалагічнай літаратуры, адмыслова закупленай за кошт польскіх спонсараў.

Іаланта Дамброўская звяртае ўвагу на тое, што некаторыя вядомыя ў свеце кнігі, якія зараз ёсць у філіяле № 2, не знойдзеш у іншых бібліятэках горада, нават у абласной навуковай бібліятэцы.

Да канца года чакаецца яшчэ паступленне псіхалагічных навінак. Таксама ў бібліятэцы гатовы прыняць кнігі па псіхалогіі ў дар.

Акрамя таго, бібліятэкары плануюць стварэнне буккросінгу псіхалагічнай літаратуры.

Кнігі не замяняюць псіхолага, але стымулююць самаразвіццё

Іаланта Дамброўская тлумачыць, у чым важнасць і сацыяльная значнасць фонда псіхалагічнай літаратуры:

«Па-першае, у папулярызацыі навукова абгрунтаваных псіхалагічных ведаў, бо зараз вельмі шмат пазанавуковых кніг па псіхалогіі. Па-другое, у забеспячэнні бясплатнага доступу да дарагой псіхалагічнай літаратуры тым, хто не можа яе набыць. Па-трэцяе, у папулярызацыі ідэі самаразвіцця, якому прысвечаны асноўны масіў кніг».

Іаланта Дамброўская падкрэслівае, што кнігі па псіхалогіі не могуць замяніць псіхолагаў, але могуць азнаёміць з іх працай, азнаёміць з прыкладамі рашэння жыццёвых праблем іншымі людзьмі самастойна або ў рабоце з псіхолагам. А галоўнае — стымулююць самаразвіццё.

Графік працы і размяшчэнне бібліятэкі

Бібліятэка працуе з панядзелка па пятніцу з 11.00 да 20.00, у суботу — з 11.00 да 19.00. Удакладніць наяўнасць канкрэтнай кнігі можна па тэлефоне 75−58−27.

Бібліятэка знаходзіцца на вуліцы Белуша, 37. Ад прыпынка «Кінатэатр Усход» — 5 хвілін. Побач з бібліятэкай — аўтастаянка.


Кніжныя рэкамендацыі ад Іаланты Дамброўскай

Для моладзі — кніга выдавецтва «Манн, Иванов и Фербер» 2016 года «Важныя гады. Чаму не варта адкладаць жыццё на потым» амерыканскага псіхолага Мэг Грэй. У ёй можна знайсці мудрыя парады, як пражыць маладосць, каб потым не шкадаваць аб ёй.

Для бацькоў — кніга расійскага псіхолага Вольгі Махоўскай выдавецтва «Эксмо» 2016 года «Думай як дзіця, рабі як дарослы. Як навучыцца разумець сваё дзіця». Па гэтай кнізе можна навучыцца не толькі лепш разумець сваё дзіця, але і наладзіць якасныя зносіны з ім.

Для тых, хто імкнецца да дзелавога поспеху, хоча эфектыўна камунікаваць ці эфектыўна кіраваць — кніга выдавецтва «Питер» 2017 года «Магутныя пытанні. Сакрэтная зброя зносін» Э. Собеля. У ёй не проста дэкларуецца, што ўменне задаваць пытанні забяспечвае поспех у зносінах, але прапануюцца метады навучання асэнсаваным пытанням.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024