«У родным горадзе люблю Нёман і рыбалку». У Гродна прыехаў легендарны баскетбаліст Іван Ядэшка

Іван Ядэшка прыехаў у родны Гродна з ганаровай місіяй: 18 мая ён будзе несці факел з агнём II Еўрапейскіх гульняў. Напярэдадні важнай падзеі легенда савецкага баскетбола сустрэўся з гродзенскімі гімназістамі.

Сустрэча з Іванам Ядэшкам праходзіла ў Гродзенскай гарадской гімназіі. Паслухаць баскетбаліста сабралася поўная актавая зала.
Спартсмен распавёў аб важных прынцыпах свайго станаўлення, а таксама прыгадаў родны горад.

«Я лічу сябе рускім беларусам, — распавядае Іван Ядэшка. — Гродна — мой родны горад і я заўсёды люблю сюды прыязджаць, гэта адно з любімых месцаў на зямлі. Асабліва люблю Нёман, рыбалку і зносіны са сваякамі. Родны горад я ведаю добра, тут пачынаў сваю спартыўную кар’еру, таму імкнуся прыязджаць сюды раз у два гады. У дзяцінстве, як і многія іншыя гродзенскія хлапчукі, я займаўся многімі відамі спорту, а да 13-ці або 14-ці гадоў ужо вызначыўся, што мне трэба. Абраў баскетбол і не пралічыўся».

Пасля размовы ў актавай зале і аўтографсесіі Івана Ядэшку запрасілі ў спартзалу гімназіі. Там ён даў некалькі парадаў маладым гродзенцам і зрабіў памятнае фота з навучэнцамі.

18 мая Іван Ядэшка разам з іншымі выбітнымі спартоўцамі Гродзеншчыны будзе несці агонь II Еўрапейскіх гульняў па вуліцах Гродна.

«Несці агонь для мяне вялікі гонар, сёння ў Гродне ўжо нешматлікія ведаюць, што я нарадзіўся ў гэтым горадзе. Так што мне прыемна будзе гэта рабіць», — дадаў Ядэшка.

У сваёй кар’еры Іван Ядэшка дамогся многіх высокіх вынікаў. Гродзенец увайшоў у гісторыю сусветнага баскетбола, зрабіўшы «залаты пас» Аляксандру Бялову за тры секунды да заканчэння фінальнага матчу зборных СССР і ЗША на Алімпіядзе ў Мюнхене ў 1972 годзе. Тады ў напружанай канцоўцы матчу савецкія баскетбалісты тры разы ўводзілі мяч у гульню з-за перапынкаў і праблем з адлікам часу і, у рэшце рэшт, вырвалі перамогу ў амерыканцаў з мінімальным разрывам 51:50. Ядэшка стаў адным з герояў матчу. Пасля Алімпіяды гродзенец стаў чэмпіёнам свету, Еўропы і СССР, а таксама атрымаў шэраг высокіх узнагарод.

У фільме 2017 года «Рух уверх», які прысвечаны перамозе каманды СССР на Алімпійскіх гульнях, Іван Ядэшка быў галоўным кансультантам сцэнарыстаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024