Здароўе і спорт

Імпатэнцыя, рак і гангрэна хутка з’явяцца на ўпакоўках гродзенскіх цыгарэт

«Страшныя карцінкі» з выявамі наступстваў курэння хутка ўбачаць спажыўцы цыгарэт Гродзенскай тытунёвай фабрыкі. Новая ўпакоўка будзе дэманстраваць 12 захворванняў, што ўзнікаюць з нагоды палення. Эскізы пачак і боксаў для ўсіх відаў цыгарэт ужо створаны, іх зацвердзіў мастацкі савет прадпрыемства. Першыя запакаваныя па-новаму цыгарэты паступяць у продаж да канца года.

Рэшта прадукцыі зменіць упакоўку не пазней сакавіка 2017. Нагодай для кардынальнай змены дызайну стаў Тэхнічны рэгламент на табачную прадукцыю прыняты Еўразійскай камісіяй.

Прывесці цыгарэтныя пачкі да адзінага выгляду і друкаваць на іх устрашальныя выявы краіны-чальцы Еўразійскага эканамічнага саюза вырашылі яшчэ ў 2012 годзе. Сёлета рашэнне зацверджана афіцыйным дакументам.

Паводле рэгламента, адна з дванадцаці выяваў павінна быць нанесена на пачак з двух бакоў і займаць не менш за палову плошчы кожнага боку. Тэкст папярэджанняў на адным баку пішацца на нацыянальнай мове краіны, на другім — па-руску.

Замест колькасных паказчыкаў утрымання нікатыну і смол на ўсіх відах цыгарэт з’явіцца агульны надпіс: «Утрымлівае сістэмныя атруты, канцэрагенныя і мутагенныя рэчывы».

«Мяркуецца, што з такой інфармацыяй курыльшчыкі не будуць абнадзейвацца меншай шкодай ад „лёгкіх“ цыгарэт», — пракаментаваў супрацоўнік аддзела маркетынгу Гродзенскай тытунёвай фабрыкі Аляксей Зіменкоў.

Практыка застрашальных выяваў, надпісаў-папярэджанняў ды іншых абмежаванняў на распаўсюд тытунёвай прадукцыі існуе ў многіх краінах свету. Лічыцца, што такім чынам можна схіліць чалавека да здаровага ладу жыцця і адмовы ад шкоднай звычкі.

На вытворчыя планы тытунёвай фабрыкі новаўвядзенні пакуль не паўплывалі. Зараз прадпрыемства выпускае каля сотні відаў цыгарэт, амаль палова з якіх — уласныя маркі для ўнутранага рынку. Вытворчыя магутнасці фабрыкі дазваляюць прадукаваць 10 тысяч цыгарэт і ўпакоўваць да 550 пачак у хвіліну.

Што да меркаваных спажыўцоў тытунёвай прадукцыі, то, па дадзеных Белстата на пачатак 2015, колькасць курыльшчыкаў сярод насельніцтва ва ўзросце ад 16 гадоў складае 24,4%. У 2010 годзе іх было 51,1%. Зараз сярод мужчын паліць 45,8%, сярод жанчын — 9,3%.

Згодна з падлікамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, кжыванне тытуню з’яўляецца самай значнай прычынай смерці. З-за палення памірае кожны дзясяты дарослы чалавек у свеце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024