Карыснае

Чым сагрэцца ўвосень: гарачыя напоі ў кавярнях Гродна (зусім без алкаголю)

Восень набірае моцы і надвор’е штодня робіцца халаднейшым. Пытанне «чым сагрэцца?» ўсё больш актуальнае. Паратункам ад халадоў і яшчэ адной нагодай палюбіць восень могуць стаць саграваючыя напоі. Hrodna.life спраўдзіў цэнтральныя кавярні горада.

Цяпло з успамінам пра лета

Суніцы, вішні ці маліна добра пасуюць да традыцыйна саграваючых складнікаў зімовых напояў. У гэтым можна ўпэўніцца, паспрабаваўшы саграваючыя напоі ў кавярні «КофейнЯ» на Савецкай. Адмыслова на халодную пару ў меню ёсць «імбірны напой», «гарачы ліманад» і «аксамітная вішня».

У складзе напояў ёсць традыцыйна саграваючыя складнікі, кшталту імбіра, цынамона, лімона ці лайма. Да іх добра пасуюць свежыя ягады ці пюрэ з садавіны, соўсы з белага ці чорнага шакаладу або настоі з зёлак.

Любы напой можна замовіць у безалкагольным варыянце. За келіх саграваючага напою трэба заплаціць 3,5 — 4 рублі.

Гарачы напой пад жывую музыку

Халодны вечар можа стаць значна цяплейшым, калі завітаць за гарачым напоем у «Раскошу». З саграваючых напояў тут прапануюць імбірны чай з апельсінавым сокам і мёдам за 4,0−4,5 рублі. Глінтвейны ў меню ёсць толькі ў варыянце з алкаголем, але калі папрасіць бармэна асабіста, то яго прыгатуюць з сокам.

Да выбару — чырвоны вінаградны ці яблычны. У складзе такога напою кавалачкі апельсіна і лімона, а таксама сіроп са смакам спецый — гвардзікі і цынамона. Цана за шклянку — 2,5 рублі.

Ад зёлак да экзотыкі

Саграваючыя напоі ў кавярні «Наша кава» маюць смакі ад традыцыйна мясцовых да заманліва-экзатычных.

Меню прапануе гарбату з яблыкам і цынамонам, узвар з імбірам, мятай, лімонам і мёдам, ліпавы настой з мёдам ды іншае. Тут жа можна знайсці масала гарбату ці matchа-латэ. Даволі незвычайна смакуе гарбата з манга і спецыямі.

У складзе напою — палачка карыцы, бадзьян, цынамон, гваздзіка, кардамон, разынкі і апельсін.

Каштуюць саграваючыя напоі ў «Нашай каве» ад 2,5 да 4,0 рублёў.

Паміж пакупкамі

У кавярні «Кіото», што ў адным з гандлёвых цэнтраў, таксама можна знайсці чым сагрэцца ў халады.

Тут прапануюць безалкагольны глінтвейн на аснове соку з вінаграда альбо вішняў. У складзе напою таксама молатыя спецыі і скрылёчкі апельсіна і лімона.

Цана шклянкі напою — 2,5 рублі.

Сагрэцца разам з героямі кніг

Дапаўненнем да саграваючага напою ў кавярні «Шэкспір» можа стаць кніжка — яны стаяць тут на паліцы. А зрабіць каву яшчэ больш саграваючай прапануюць з дапамогай сіропаў.

Напрыклад, з зімовым смакам імбірнага перніка. Цана кавы складае 3,0−3,5 рублі. Таксама ў кавярні вялікі выбар гарбаты — да халадоў можна выбраць чорны чай з дадаткам імбіру ці са смакам садавіны, альбо ягадныя і зёлкавыя гарбаткі.

Варта адзначыць, гарбата падаецца ў імбрыку аб’ёмам паўлітра, таму яго хопіць нават на дваіх. Каштуе любая гарбата 3 рублі.

Шпацыр каля Нёмана да кубка гарбаты

Шпацыр па восеньскай наберажнай добра завяршыць у «Верандзе». Меню гэтай кавярні адметнае шырокім выбарам зёлкавай гарбаты.

З калекцыі на аснове іван-чаю можна выбраць, напрыклад, напой з яблыкам, кветкамі глогу, рабінай, мелісай і абляпіхай, альбо з почкамі сасны, брусніцамі і смародзінай.

Іншыя травяныя напоі маюць у складзе цынамон і гваздзіку, романак, суніцы ці ройбуш. Гарбату падаюць у імбрыку. Порцыя ў 200 мл каштуе 2,0 — 2,5 рублі.

Пералік смачных і карысных саграваючых напояў у гэтым допісе далёка не поўны. Пішыце ў каментах, чым вы грэецеся ў гродзенскіх кавярнях у халодныя дні.

Падзяліцца
Меткі: спажыванне

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024