Людзі і справы

«Хочам пакінуць у саборы». Знайшліся сваякі Раеўскіх, якіх шукаў святар, каб перадаць «кнігу жыцця»

Праз суткі пасля таго, як у нас на сайце з’явіўся матэрыял пра тое, што гродзенскі святар Георгій Рой шукае сям’ю Раеўскіх, каб перадаць «кнігу жыцця», у рэдакцыю Hrodna.life звярнулася некалькі чалавек. Сярод іх былі нашчадкі Зоі і Георгія Раеўскіх.

У 2017 годзе настаяцель Свята-Пакроўскага сабора Георгій Рой выявіў у парафіяльнай бібліятэцы Евангелле, якое было запісана ад рукі гісторыямі з жыцця гродзенскай сям'і Раеўскіх. Запісы ў кнізе працягваліся 60 гадоў. Святар хацеў знайсці нашчадкаў Раеўскіх і перадаць ім сямейную рэліквію.

Сямейнае Евангелле Георгія і Зоі Раеўскіх. Гэтая кніга была падораная кіраўніку сям'і ў 1913 годзе.
Першы запіс у кнізе з'явілася ў 1919 годзе, а апошні - у пачатку 1980-х.

Дома кніга прападзе

Аказваецца, Евангелле з запісамі Зоі Раеўскай у сабор перадала жонка яе праўнука Алена Раеўская ў 2012 годзе. Жанчына вырашыла з мужам, што каштоўнай кнізе лепш захоўвацца ў саборы.

«Мы святару ўжо паведамілі, што кнігу хочам пакінуць у саборы, — расказвае Алена. — Там ёй месца, таму што сваякі паміж сабой сёння не камунікуюць. А дома ў нас гэтая кніга знікне, а ёй патрэбны тэмпературны рэжым, як у бібліятэцы. Ёсць ў нас яшчэ старая кніга „Рэвізор“, дык яна ўжо ў дзірачках, плануем таксама перадаць яе ў музей. А наогул у нас было шмат каштоўных папер і розных дзённікаў, але яны ўсе прапалі. Яшчэ дзед Уладзіслаў Георгіевіч неяк казаў, што сваякам няма справы да гісторыі сям'і».

Сям'я Раеўскіх
Зоя Раеўская з унукам Славам

У сям'і захоўваецца памяць і копіі

Алена распавяла, што радавод сям'і Раеўскіх ідзе ад вядома расійскага генерала Мікалая Раеўскага, удзельніка французска-рускай вайны 1812 года. У адным з гарадоў Расіі сёння нават ёсць музей прысвечаны Раеўскім.

«Зоя і Георгій Раеўскія прыехалі на Гродзеншчыну ў 1939 годзе як настаўнікі, — кажа Алена. — Спачатку яны жылі ў Сапоцкіне, а пасля перабраліся ў Гродне. За сваё жыццё яны шмат паездзілі і папрацавалі. Зоя — аўтар запісаў у Евангелле — памерла ў ноч з 1989 на 1990 года ў ўзросце 87 гадоў. Па расказах яна была добрай жанчынай, але я яе не заспела. Але ў нашай сям'і сёння захоўваецца памяць пра яе і пра іншыя продкаў.

Яшчэ некалькі гадоў таму мы зрабілі копіі ўсіх важных дакументаў і нават напісалі цэлую працу на тэму дзённікаў і ўспамінаў Раеўскіх».

Hrodna.life дзякуе чытачам за актыўны пошук сваякоў Зоі і Георгія Раеўскіх.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024