Горад

«Хавайся ў бульбу"-2018. Першы дзень байк-фэсту прайшоў у Гродне

«Хавайся ў бульбу» перастаў быць толькі брутальным байкерскім фэстам. Зараз гэта сямейнае свята, куды можна прыйсці нават з маленькімі дзецьмі. Добра гэта ці дрэнна, але на фестываль прыязджаюць удзельнікі не толькі з Гродна, але і з усіх гарадоў нашай краіны і нават замежжа.

Гэта ўжо чатырнаццаты байк-фестываль у Гродне. Сёлета «Хавайся ў бульбу» перанеслі ў часе і прасторы: фестываль стаў летнім і перабраўся ў «Дом рыбака». Арганізатары пастараліся прывабіць наведвальнікаў дэмакратычнымі коштамі (10 і 15 за першы і другі дзень, 20 — за два дні) і зручным даездам. З горада можна было дабрацца да месца назначэння на «фестывальнай» маршрутцы, якая каштавала 1,5 рублі.

Ці не важнейшая частка фэсту — выступ музычных гуртоў. У першы дзень можна было паслухаць гурты KADUK, Memory, Next, The GoonzZ!, DZIECIUKI і SHTOFF. Здаецца, найбольш чаканымі былі DZIECIUKI. Натоўп скандыраваў назву гурта і двойчы выклікаў на біс. Скончыўся першы дзень фаер-шоу і начной дыскатэкай.

Акрамя традыцыйнага распівання пенных напояў, конкурсах і танцаў напаўаголеных жанчын, у фестываль прыўносяць нотку дабрачыннасці. На другі дзень фэсту можна будзе падтрымаць Гродзенскі дзіцячы хоспіс, ахвяраваўшы грошы валанцёрам ці ўдзельнічаючы ў аукцыёне.

На другі дзень па горадзе традыцыйна праедзе мотакалона. Выступяць гурты An Old Towns Dogzz, Вочы, Закон Гука, Pet Nihil, Дай Дорогу, Мастер.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024