«Беларускаму чалавеку што трэба? Выпіць, закусіць, а потым ужо, калі душа просіць — заспяваць. Тут усё гэта можна зрабіць у адным месцы», — кажуць уладальнікі новага караоке-бара Bardo. Яго афіцыйнае адкрыццё пройдзе ў апошнія выхадныя лета. Hrodna.life пабываў ва установе, каб даведацца, чым новая лакацыя здзівіць гродзенцаў і што там будзе адбывацца 30 жніўня.
У тэставым рэжыме караоке-бар «Bardo» працуе ўжо з 24 жніўня. Знаходзіцца бар ва ўжо даўно знаёмым для гродзенцаў месцы на Студэнцкай вуліцы, ў будынку кафэ H2О.
«Гэта выдатнае месца ў самым цэнтры горада, лакацыя зручней, чым дзе-небудзь», — кажуць уладальнікі. Яны плануюць затрымацца ў гэтым месцы надоўга, а скептыкам адказваюць, што ўся справа ў сэрвісе і падыходзе: калі з гэтым не будзе праблем, то ўстанова будзе працаваць гадамі.
У бары працуе дасведчаны персанал: пачынаючы ад ахоўнікаў, якія працавалі яшчэ ў «Альфа Цэнтаўры», сканчаючы шэф-кухарам, які шмат гадоў працаваў у вядомых рэстаранах горада.
Кухня ў Bardo свая, ўстанова працуе штодня ад 18:00, а кухар прыступае да працы на гадзіну раней, каб госці заўсёды маглі атрымаць асалоду ад свежапрыгатаваных страваў. Дарэчы, працуе кухар да апошняга кліента.
У меню ёсць нават страва з булгурскімі слімакамі - кошт за 6 штук — 15 рублёў. Таксама ўсім рэкамендуюць клаб-сэндвіч: «Танна, смачна, і сярдзіта».
Гаспадар сам любіць спяваць, таму і прыйшоў да высновы, што трэба адкрыць свайго караоке-бар. Тым больш, што досвед у гэтай сферы ёсць. «Захацелася адкрыць бар, каб людзі маглі не толькі паспяваць, але і смачна і добра паесці».
Да кухні і бара ставяцца з асобай увагай. Усё зроблена для таго, каб наведвальнікі маглі добра паесці і атрымаць якасныя напоі. Кошты абяцаюць сярэднія.
Колькі выдаткавана на абсталяванне і абнаўленне інтэр'еру — таямніца, але ўладальнікі запэўніваюць, што на гэтым не эканомілі. «Усё абсталяванне прафесійнае, такое ж выкарыстоўваецца на гарадскіх канцэртах. У нас кожны зможа адчуць сябе зоркай. У нас і святло прафесійнае, і дым, як на канцэртах».
У Bardo плануюць рэгулярна запрашаць прафесійных выканаўцаў, каб наведвальнікі маглі атрымліваць асалоду ад не толькі спеваў з-за суседняга століка, але і ад прафесійнага вакалу.
«Агулам у нас куча планаў і ідэй, будзем развівацца. Будзем запрашаць кавер-бэнды. У планах весці вечары гітар-вакалу, саксафон-вакалу, клавішны інструментаў і вакалу. Каб у перапынках паміж песнямі людзей хтосці прафесійна іграў інструментальную музыку.
Таксама ў планах рабіць стендап вечары, будзем запрашаць мінскіх стендапераў, ўжо вядзем перамовы, памяшканне для такога роду мерапрыемстваў больш чым пасуе.
У дзень афіцыйнага адкрыцця выступіць гурт «Цені», а гасцей чакае шмат конкурсаў. У перапынку паміж выступамі госці змогуць выканаць свае любімыя трэкі. Будзе дывановая дарожка, будзе працаваць фатограф. Кафэ адкрыецца ў 18:00. Першы сэт кавер-бэндаў з 21:00.
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…
Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…
Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…