Горад

Гродзенцы пабачылі «Адлігу» раней за мінчан

Літаратурна-музычная імпрэза «Адліга» прайшла ў Гродзенскім драматычным тэатры 28 сакавіка. Стварылі гэту праграму атрысты з розных тэатраў Мінска пад кіраўніцтвам рэжысёркі Дар'і Пататурка. Паэтычная частка канцэрта складалася з вершаў Роберта Раждзественскага, музычнае аздабленне — з песень, што выконваліся ў савецкім кінафільмах 60-х. Гродзенцы сталі першымі гледачамі пастаноўкі. У Мінску «Адліга» пройдзе толькі ў канцы вясны.

Фрагмент з літаратурна-музычнай пастаноўкі «Адліга»

Канцэрты, што спалучаюць паэзію з музыкай, Дар’я Пататурка ставіць не ўпершыню. Раней яе працы былі прысвечаны музыцы 80-х, а зараз дайшла чарга да больш ранняга музычнага перыяду. «Людзям вельмі падабаецца музыка з савецкага кіно гэтага часу, а паэзія Раждзественскага гэтага перыяду вельмі тонка расказвае аб каханні, стварае атмасферу».

Дар’я Пататурка, рэжысёрка пастаноўкі «Адліга», акторка Вялікага тэатра Беларусі

Гасціннасць гродзенскай сцэны і цёплы прыём гледачоў адзначыў Павел Лубчонак. «Ігралася добра. Атмасфера спрыяла таму, каб канцэнтравацца на задачах у патрабаваных абставінах, то ўсё атрымалася». Што да паэмы «Да твайго прыходу», якую Павел разам з Дар’яй Пататурка чыталі ў дыялогу, то тэмы кахання і здрады зразумелыя ўсім і заўсёды, мяркуе актор. «Там не было нічога пра КПСС ці працадні, што магло б быць незразумела сучаснаму гледачу. Былі толькі пачуцці, якія існуюць па-за часам». То трэба было «прымерыць іх на сябе, выказаць са сцэны так, як маглі б адчуваць людзі, што пісалі гэтыя вершы».

Павел Лубчанок і Дар’я Пататурка, сцэна з пастаноўкі «Адліга»

Эдуард Вайніловіч, што спяваў вядомыя і любімыя ўсімі «Ваше благородие, госпожа удача» ці «Старый клён» кажа, што выхоўваўся на гэтых песнях і не лічыць, што іх музыка састарэла.

youtu.be/i2TeytpXA8I

«Гэтыя песні ўжо сталі народнымі, і яны звязаны не толькі з фільмамі. Напэўна, у многіх людзей ёсць і ўласныя прыемныя ўспаміны, звязаныя з імі. Песні з кіно 60-х працягваюць сваё жыццё ў нашай памяці, робяцца неад’емным пластом сучаснай культуры».

Дар’я Новік, сапрана, у пастаноўцы «Адліга» — выконвала песні з кінафільмаў 60-х гадоў

«Бывае, што людзі ходзяць, так бы мовіць, у панцырах. А калі ў іх пранікае каханне, то ўсе растаюць, адкрываюць душы і сэрцы. Вось пра гэта мы сёння хацелі іграць, спяваць і гаварыць», — распавяла канцэртмайстар Таццяна Панасюк.

«Вельмі спадабалася створаная артыстамі атмасфера, тыя пачуцці, што яны перадалі. Прыемна было чуць музыку, знаёмую з дзяцінства. А вось вершаў гэтых раней не чула, яны сталі для мяне адкрыццём», — падзялілася ўражаннямі ад канцэрта адна з глядачак, Таццяна.

Таццяна, глядачка: «Прыемна было чуць музыку, знаёмую з дзяцінства».

«Зрабіла ўражанне выкананне на фартэп’яна, — распавёў глядач, што прадставіўся Сяргеем Мікалаевічам. — Вельм-вельмі добра, на вышэйшым узроўні. Імпрэза, маім меркаваннем, стала арыгінальнай культурнай падзеяй для нашага невялікага горада».

Сяргей Мікалаевіч, глядач: «Імпрэза, маім меркаваннем, стала арыгінальнай культурнай падзеяй для нашага невялікага горада»
Падзяліцца

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024