«Каб бегаць, не абавязкова мець красоўкі». Гродзенец расказаў, чаму бегае басанож

Вядучы гарадскіх мерапрыемстваў і барыста з «Нашай кавы» Аляксей Трэгубаў 2 чэрвеня здзівіў многіх жыхароў Гродна. Ён басанож прабег па асфальце 10 кіламетраў «Гарадзенскай вандроўкі». Так хлопец хацеў паказаць, што для бегу не абавязкова мець абутак, галоўнае — жаданне.

Каб пераадолець 10-ці кіламетровую дыстанцыю ў гарачае надвор’е, гродзенец правёў усяго адну трэніроўку за некалькі дзён да «Гарадзенскай вандроўкі».

«Зрабіў басанож 5 км па горадзе і падумаў, што цалкам можна і 10 пераадолець, — распавядае Аляксей. — Я выступаю за натуральны бег. Так, шмат скептыкаў на гэты конт, але кожнаму сваё. Мне падабаецца бегаць басанож, я і буду гэта рабіць. Мне ўжо няма розніцы, бягу я па асфальце або па зямлі, заўсёды зручна. Калі бяжыш басанож, зусім іншыя мышцы задзейнічаны. Але каб так бегаць, трэба абавязкова пачынаць з маленькіх трэніровак, каб прывыкла ступня да зямлі або асфальта».

Падчас забегу «Гарадзенская Вандроўка» на Аляксея многія звярталі ўвагу. Хтосьці нават называў яго вар’ятам, што ў такое ​​гарачае надвор’е выйшаў басанож на гарачы асфальт.

«Так, было горача, але бегчы можна і ў такое надвор’е. Мне было камфортна. Калі бяжыш па асфальце, важна глядзець пад ногі, каб не было ніякіх каменьчыкаў, — дадае Аляксей. — Каб бегаць, не абавязкова мець красоўкі і дарагую экіпіроўку. Вось, напрыклад, я бачыў на дыстанцыі людзей, якія беглі наперадзе мяне ў акулярах і крутой спартыўнай вопратцы, але потым яны апынуліся ззаду. Так што абутак — гэта не паказчык. А «Гарадзенскую вандроўку» я пераадолеў без траўмаў. Людзі на трасе са здзіўленнем глядзелі, але актыўна падтрымлівалі мяне

У будучыні Аляксей працягне бегаць басанож, а таксама хоча арганізаваць фонд «Бягу за дзяцей». На бліжэйшы час хлопец ставіць сабе мэту прабегчы басанож паўмарафон.

«Бегаць — гэта добра, але ў мяне ёсць ідэя дапамагаць дзецям і прыцягваць гродзенцаў да здаровага ладу жыцця. Гэтая ідэя з’явілася даўно, але толькі цяпер пачынаю яе рэалізоўваць. Хацелася б, каб мяне падтрымалі гараджане».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024