Горад

Гродна з «Душой Утконоса». Андрэй Павач выдаў кнігу пра найноўшую гісторыю горада

Кнігу пра «ліхія 90-я» ў мясцовых віртуальных рэаліях «Гродно.За (зеркалье)» прэзентавалі ў Цэнтры гарадскога жыцця 19 чэрвеня. Яна пабудавана на допісах наведвальнікаў Гродзенскага форума. Праз тое ў кнізе трапныя назіранні з гарадскога жыцця суседзяць з едкімі «трольскімі» каментарамі. «Самае галоўнае — гэта нашы з вамі галасы, нашы ўласныя ўспаміны і тое, як мы памятаем наша нядаўнішняе мінулае», — кажуць пра кнігу аўтары. За псеўданімам Андрэй Павач (не) хаваюцца ад чытачоў двое гродзенскіх гісторыкаў - Андрэй Чарнякевіч і Андрэй Вашкевіч.

«Прафесія гісторыка яшчэ нядаўна была дастаткова элітарная і шанаваная. Зараз іх навуковыя ступені нічога не значаць, бо кожны з нас расказвае гісторыю. Больш за тое — „гісторыя гісторыкаў“ зараз амаль нікога не цікавіць. Хто насамрэч чытае нашы тоўстыя кнігі, акрамя нас саміх? Затое чытаюць блогераў» - казаў Андрэй Чарнякевіч. «Гродно. За» — спроба папрацаваць з вуснай гісторыяй, запісанай праз саміх яе дзеячоў і носьбітаў. «Яшчэ не так даўно пішучы чалавек — гэта было выключэнне. Ссёння кожны валодае клавіатурай», — кажа Чарнякевіч.

У такім выглядзе следчанні пакуль не выкарыстаны ў гісторыяграфіі. «Гэта тыя ж самыя вусныя успаміны, толькі больш сучасныя і ляжаць у вольным доступе. Проста большасць аўтараў хаваюцца за нікамі,» — адзначае Чарнякевіч. Але ж і на пачатку найстарэйшага беларускага медыя, газеты «Наша Ніва», аўтары былі схаваны за псеўданімамі. Толькі ў 90-х на змену «Яськам» прыйшлі «Душа утконоса», «Левша» ды «Grodno_Za».

Яшчэ адна ўнікальная рыса новай кнігі - што яе героі (і суаўтары) і зараз жывуць сярод нас. «Традыцыйны гісторык працуе з мертвай натурай. Гэта напэўна адна з нагодаў, чаму яшчэ няма кніжак пра савецкую спадчыну. Справы, што тычацца персаналій, могуць выклікаць наступствы. Ацэньваецца не толькі фактычны бок інфармацыі, але і маральны. Мы не прызвычаіліся пра такое гаварыць. А вось інтэрнэт гэта дазваляе. Чым і скарыстаўся Павач», — тлумачаць аўтары.

Паклаўшы віртуальныя тэксты на паперу, яны робяць і спробу «перагуляць троля». «Гродна За (зеркалье)» не спрабуе паказаць негатыў жыцця. Хутчэй — падсвяціць існуючы «сусвет крывых люстэркаў». «Раптам высвятляецца, што троль — гэта такі самы чалавек, як астатнія. Тады ен перастае падавацца такім агрэсіўна-ненавісным».

Кніга атрымалася невялікай па масштабу, чым на думку аўтараў, парадуе, як мінімум, эколагаў: «На яе пайшло нешмат паперы і дрэвы недзе ў Белавежскай пушчы захаваліся». Дадатковую прыемнасць надаюць кнізе малюнкі ў выкананні гродзенскага мастака Івана Русачака.

Напрыканцы сустрэчы гісторыкі расказалі што зараз працуюць над кнігай у жанры альтэрнатыўнай гісторыі - што было б, калі б Балаховіч у 20-я гады перамог. «Паспрабуем выкарыстаць інструмент альтэрнатыўнай гісторыі, каб падвысіць веды пра рэчаіснсць. Каб у выніку мы пазбавіліся ад пошукаў лепшага сусвету, ад адчуванняў, што нешта лепшае страчана. Упэўнены: тое, што мы маем — найлепшае, што маглі мець. За што мы і папярэднія пакаленні заплацілі вялікую цану».

Аднак больш раскрываць свае планы дасведчаныя вывучэннем віртуальнага Гродна аўтары адмовіліся. «Бо калі мы плануем нешта, дзесці на гродзенскім форуме ціха смяецца маленькі троль».

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024