Здароўе і спорт

Геворг Адамян: «Усё маё жыццё — вялікі свет спорту»

Геворг Адамян не раз абараняў гонар Гродзеншчыны і Беларусі на чэмпіянатах па вольнай і грэка-рымскай барацьбе сярод людзей са слабым слыхам. Зараз спартсмен рыхтуецца да чарговага сур’ёзнаму старту — Дефлiмпiады ў Турцыі, якая пройдзе ў ліпені 2017 года. Hrodna.life пагутарыў з гродзенцам і даведаўся, чаму ён стаў займацца барацьбой і як рыхтуецца да важных спаборніцтваў.

Барацьбой Геворг займаецца з ранняга дзяцінства. У яго сям'і кожны мужчына займаўся гэтым відам спорту, але найбольш далёка пайшоў менавіта Геворг.

«Як і майму бацьку і братам, мне вельмі падабаецца займацца барацьбой. Я люблю гэтую справу, я люблю перамагаць супернікаў. Мой залог поспеху заключаецца ў тым, што я веру ў сябе, а ў мяне вераць родныя мне людзі, сябры і трэнеры. Ува мне цячэ каўказская кроў, за гэта я ўдзячны свайму бацьку».

Поспех у барацьбе — заслуга бацькі

На працягу спартыўнай кар’еры Геворг трэніраваўся ў многіх трэнераў. Але самы вялікі ўклад у яго перамогі ўнёс бацька Рыгор, які прыехаў у Гродна з Арменіі і тут пажаніўся з беларускай.

«Бацька мяне трэніруе з дзяцінства, ён паказваў мне прыёмы, ад чаго мне рабілася ўсё цікавей займацца гэтым спортам. Ён сачыў за маімі трэніроўкамі, матываваў мяне. І сёння бацька са мною займаецца, ён глядзіць за трэніроўкамі, за зборамі i за харчаваннем. Ён заўсёды мяне падтрымлівае. Перамога ў многіх спаборніцтвах гэта і яго заслуга. Дзякуючы яму большую частку свайго жыцця я правёў менавiта на барцоўскім дыване».

Мара — узяць золата на Дефлiмпiадзе ў Турцыі

Геворг з’яўляецца бронзавым прызёрам Дефлiмпiады 2013 года, двухразовым бронзавым прызёрам чэмпіянату свету, двухразовым прызёрам чэмпіянату Еўропы. У 2017 годзе на Дефлiмпiадзе ў Турцыі гродзенец ставіць мэту заваяваць доўгачаканае золата.

«Ужо зусім хутка адбудуцца Алімпійскія гульні сярод людзей са слабым слыхам і я да іх рыхтуюся вельмі старанна. Трэніроўкі праходзяць амаль кожны дзень, раніцай і ўвечары. Ці гатовы я да гэтых спаборніцтваў? Вядома, я гатовы выйграць, гэта мая мара, гэта мара любога спартсмена. І для мяне выступаць за Радзіму — гонар. Так што мэта ў Турцыі - золата».


«Хачу развіваць у Беларусі спорт сярод людзей са слабым слыхам»

Спорт для Геворга стаў сувяззю са светам людзей, якія могуць чуць і размаўляць. Дзякуючы барацьбе гродзенец пабываў у многіх краінах свету, пазнаёміўся з выбітнымі спартсменамі, а таксама зразумеў што такое Радзіма.

«Трэніруюся я з моцнымі хлопцамі. Яны ўсе вартыя перамог і павагі ў спорце. Мы ўсе сябруем, але на дыване — мы супернікі. Мне не цяжка з імі ў зносінах, бо многія навучыліся мяне разумець. Усё маё жыццё — гэта вялікі свет спорту. Я многіх выдатных людзей бачыў, пабываў у многіх краінах. Спорт стаў для мяне сувяззю са светам. Я планую пасля спорту ісці па татавай лініі, буду дапамагаць яму ў бізнесе. Трэба і сям’ю заводзіць. Таксама я планую спансіраваць і развіваць спорт сярод людзей са слабым слыхам».


Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024