Самы стары працоўны у Еўропе. Узвышаецца над горадам на 60-метровай вышыні. Мае свае асаблівасці і цікавості. Усё гэта — гродзенскі гадзіннік на Фарным касцёле.
Гродзенскі гадзіннік зафундавала каралева Бона Сфорца. На думку гісторыкаў, хранометр выраблены ў XVI ст. Але сказаць дакладна, дзе і кім ён быў зроблены, немагчыма. Паводле розных крыніц механізм гадзінніка застаецца самым старым працоўным у Еўропе.
Спачатку гадзіннік знаходзіўся на гарадской ратушы. Там засядаў магістрат і захоўвалася казна. Пасля аднаго з пажараў драўляны будынак магістрата згарэў, а сам гадзіннік упаў на зямлю. Тады яго перанеслі на вежу езуіцкай калегіі. Калі ў XVIII ст. на Фарным касцёле надбудовалі вежы, то хранометр усталявалі на адной з іх.
Пасля Першай сусветнай вайны гадзіннік не працаваў 70 год. У міжваенны перыяд механізм хацелі замяніць на больш сучасны, але не паспелі. Лёсам гродзенскай адметнасці зацікавіліся толькі ў другой палове 80-х гадоў ХХ ст. Пасля двухгадовага рамонту ў красавіку 1989 года гадзіннік запрацаваў наноў.
Механізм курантаў складаецца з трох частак у выглядзе гіраў. Яны адказваюць за адлік секундаў, хвілінаў і гадзінаў. Гадзіннікавы механізм звязаны са званамі спецыяльнай тросавай сістэмай. Кожную чвэрць гадзіны над горадам раздаецца бой гадзінніка. Каб гадзіннік не спыняўся, яго трэба заводзіць раз на тры дні.
Цыферблат гродзенскага хранометра ў 2019 годзе патрапіў на наручныя гадзіннікі. Лімітаваную серыю ў выглядзе паменшанай копіі гадзінніка Фарнага касцёла выпусціў завод «Луч». Адметнасць цыферблата ў тым, што замест звычайнай рымскай лічбы «IV» чацвёртая гадзіна пазначана спалучэннем чатырох рысак «ІІІІ».
Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…
Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…
Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…
Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…
Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…