Спадчына

Экскаватары падбіраюцца да Новага Свету, але чыноўнікі не бачаць у гэтым праблемы

Цягам лета і восені 2018 у гістарычным цэнтры Гродна знеслі каля дзясятка драўляных будынкаў на вуліцах Зярнова, Свярдлова, Міцкевіча, Падгорнай і іншых. Гэтыя будынкі не былі вельмі каштоўнымі з пункту гледжання знешняга выгляду, але відавочна, што экскаватары падбіраюцца і да самых каштоўных пустых, або амаль пустых дамоў Новага Свету.

Гэта канструктывістычны дом па Міцкевіча № 1 (яго грунтоўна падфарбавалі да візіту прэзідэнта), будынкі пачатку 20 ст. па Міцкевіча №№ 7 і 9, Валковіча № 23 і Славацкага № 19. Апошнія два дамы не проста цікавыя як аб’екты архітэктуры — гэта, магчыма, самыя вялікія драўляныя будынкі нашага горада.

[irp posts="93 021″ name="На Свярдлова знеслі драўляную пабудову міжваеннага часу"]

Дом па Славацкага № 19 шыкоўна выглядае з абодвух бакоў

Дом па Валковіча № 23 так і не ўключылі ў спіс спадчыны
Дом па Валковіча № 23 так і не ўключылі ў спіс спадчыны

«Ставіцца прасцей»

Гарадскія ўлады заклікаюць «ставіцца прасцей» да старых будынкаў Новага Свету. Вось, напрыклад, што сказаў у верасні гэтага года пра забудову раёна старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой:

«Новый свет — несомненно, особая территория Гродно, но некоторые проблемы, которые касаются данного квартала, надуманы. Мы уверены, что к каждому дому надо подходить индивидуально. Если определено, что это историко-культурная ценность, то сносить никто ничего не будет. Но если дом построен в конце 60-х годов прошлого века и, по сути, является ветхим строением, то и относиться к нему надо проще. В том числе и историкам. Вообще, больших проблем с реконструкцией старой части города у нас нет».

Вуглавы дом па Міцкевіча пафарбавалі да прыезду прэзідэнта

Нават не спрабавалі захаваць

Праблем, можа і няма, але за ўсе прамінулыя дзесяцігоддзі горад ні разу (!) нават не паспрабаваў захаваць гістарычны цікавы будынак, зроблены з дрэва.

Толькі старадаўні лямус на тэрыторыі брыгіцкага манастыра аднаўляецца, і тое, коштам касцёла ды дапамогі палякаў. Як дэградаваў гродзенскі Новы Свет напісана шмат і няма сэнсу гэта ўсё паўтараць. Хочацца сказаць толькі адно.

Давайце ўсе мы, гродзенцы, асабліва тыя, хто прымаюць адказныя рашэнні, яшчэ раз вельмі добра падумаем, перад тым як напускаць экскаватар на самыя прыгожыя драўляныя дамы Новага Свету. Іх і так засталося вельмі мала.

Чаму б не распрацаваць праект захавання хаця б аднаго такога дома і не сабраць на гэта грошы ў самых гродзенцаў? Вось калі б такое ўдалося зрабіць, то тады можна было б сказаць, што праблем з захаваннем старога Гродна ў нас насамрэч няма!

[irp posts="90 685″ name=""Драўляныя дамы можна ратаваць". Гродзенец аднаўляе рэдкі прыклад канструктывізму 1930-х"]

Два дамы па Міцкевіча — вельмі цікавыя прыклады так званага рускага мадэрну. На каньку аднаго з іх — ці тое лебедзі ці тое драконы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024