Горад

Ехаў рабіць зубы — зламаў сцягно. Пенсіянер пацярпеў у грамадскім транспарце і чакае на страхоўку ад аўтобуснага парка

79-гадовы Анатоль Сяргеевіч ужо другі тыдзень знаходзіцца ў шпіталі пасля аперацыі. У аўторак, 22 лістапада, пенсіянер ехаў да ўрача ў стаматалогію, але пасля рэзкага старту аўтобуса ўпаў у салоне і пашкодзіў сцягно. У выніку пенсіянер перанёс сур’ёзную аперацыю і рэшту жыцця яму давядзецца хадзіць з кійком.

Некалі актыўны пенсіянер пасля аперацыі нанова вучыцца хадзіць — даецца яму гэта з цяжкасцю. У сваёй інваліднасці Анатоль Сяргеевіч вінаваціць стары аўтобус.

Аўтобус проста паехаў далей

«Усё адбылося ў грамадскім аўтобусе, калі я ехаў да зубнога. Я спакойна зайшоў у аўтобус і падумаў, што было б добра прысесці, бо ехаць некалькі прыпынкаў. Толькі хацеў сесці, як аўтобус рэзка тузануўся і я ўпаў на падлогу».

Пенсіянер ляжаў некалькі секунд, пакуль яго не падхапілі нейкія мужчыны. Адзін з iх вывеў под руку Анатоля Сяргеевіча на першым жа прыпынку, а аўтобус проста паехаў далей.

«Мяне пасадзілі на лаўку і выклікалі хуткую. Медыкі прыехалі праз хвілін 20. Калі яны паклалі мяне на коўдру, а я моцна закрычаў, то зразумеў, што са мной нешта сур’ёзнае. У шпіталі здымак паказаў, што гэта пералом шыйкі сцягна. Лекары сказалі, што ў такіх выпадках костка не зрастаецца — патрэбен штучны сустаў».

Кіроўца прасіў прабачэння

На наступны дзень пенсіянеру зрабілі аперацыю і паставілі пратэз. Таксама да яго прыйшлі эксперты, каб зафіксаваць здарэнне ў грамадскім транспарце.

«Прыходзіў да мяне ў бальніцу кіроўца аўтобуса — прасіў прабачэння, гаварыў, што не бачыў, як мяне выносілі з транспарту. Хлопец добры, да яго прэтэнзій не маю: з-за вялікай колькасці людзей ён мог не бачыць.

Уся праблема ў старым транспарце, які вельмі рэзка стартуе. Аўтобус ужо 12 гадоў ездзіць па горадзе. Каб такіх здарэнняў адбывалася менш, механікі павінны старанна сачыць за транспартам. Не мяшкі ж на аўтобусах вазіць, а людзей.

Таксама прыходзіў супрацоўнік ДАІ разам са следчым: яны збіраюць патрэбныя дакументы, каб аўтобусны парк выплаціў мне страхоўку. Як я зразумеў, гаворка ідзе прыкладна пра 1200 долараў. Але, вядома, грошы не вернуць страчанае здароўе".


Страхоўка будзе — галоўнае прадставіць усе дакументы

У аўтобусным парку распавялі, што пенсіянеру не варта турбавацца, калі ў яго ёсць усе дакументы, якiя пацвярджаюць, што ён упаў менавiта ў грамадскiм транспарце. Пасля шпіталя Анатолю Сяргеевічу або даверанай асобе трэба будзе прыехаць у аўтобусны парк для перадачы дакументаў. Калі ўсё пацвердзіцца, то пенсіянеру будзе выплачана страхоўка згодна з заканадаўствам. У аўтобусным парку дадалі, што выплаты пацярпелым у грамадскiм транспарце — не рэдкасць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024