Спадчына

Пачалі з устаўной граматы: у Гродне адзначаюць Дзень Волі

Раніцай 25 сакавіка грамадскія актывісты ў дворыку на Кірава, 3 зачыталі ўстаўную грамату Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. З гэтага мерапрыемства ў Гродне пачалося святкаванне Дня Волі.

Сёлета массавая акцыя прысвечаная Дню Волі ў Каложскім парку была адменена з-за пандэміі каранавіруса. Таму актывісты вырашылі зрабіць толькі невялікую акцыю.

— У 1918 годзе ва ўмовах нямецкай акупацыі ў Мінску была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, — распавядае лідар руха БНФ у Гродне Вадзім Саранчукоў. — Не магу сказаць, што прамая акупацыя захавалася і зараз, але тыя свабоды, дэмакратычныя нормы, інстытуты, якія былі закладзенныя ў тыя часы, так і не рэалізаваныя да канца. Таму мы працягваем і пацвярджаем прыхільнасць да тых ідэалаў. Сёння сімвалічна зачыталі ўстаўную грамату БНР і заяўляем, што ўся наша дзейнасць скіравана менавіта на дасягненнях тых мэтаў, якія ставілы айцы-заснавальнікі нашай дзяржавы.


Святкаванні з нагоды 102-іх угодак БНР працягнуцца ў Гродне цягам дня. Актывісты плануюць ускласці кветкі да магілаў вядомых беларусаў. У Цэнтры гарадскога жыцця адкрылася адысловая выстава пра тое, як святкавалі Дзень Волі ў Гродне ў мінулым. Вечарам пройдзе святочны канцэрт у Мінску, за якім гродзенцы змогуць сачыць онлайн.

Незалежнасць БНР была абвешчана ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года. Калі перад наступленнем германскіх войскаў бальшавікі пакінулі Мінск, дзеячы Цэнтральнай беларускай вайсковай рады і выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда абвясцілі сябе часовай уладай на тэрыторыі краіны. 21 лютага 1918 года выканкам Рады сфармаваў першы ўрад БНР — Народны сакратарыят на чале з Язэпам Варонкам.

Урад БНР прыкладаў намаганні для арганізацыі нацыянальных інстытутаў. Была прынята пастанова аб дзяржаўным статусе беларускай мовы, адкрываліся беларускія школы і гімназіі, культурна-асветніцкія таварыствы і тэатры, працавалі выдавецтвы, выходзілі беларускія газеты, рыхтавалася адкрыццё ў Мінску Беларускага ўніверсітэта. З’явіўся пашпарт грамадзяніна БНР, у тым ліку дыпламатычны, узаконеная дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». У шэрагу краін Еўропы адкрыліся дыппрадстаўніцтвы БНР.

Аднак з-за складанага ваенна-палітычнага становішча Рада БНР не змагла рэалізаваць ідэю дзяржаўнага суверэнітэту краіны — яна апынулася неабароненай перад расійскімі бальшавікамі і польскімі легіёнамі. У снежні 1918 года ўрад БНР быў вымушаны пераехаць у Вільню, затым — у Гродна. 1 студзеня 1919 года бальшавікі абвясцілі ўтварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якая ў 1922 годзе ўвайшла ў склад СССР.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024