Людзі і справы

Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 3. На вёсцы «дохтар» — першы пасля бацюшкі

Дзесяць год таму чацвёра маладых людзей паступілі ў Гродзенскі аграрны ўніверсітэт. Сёння гэта дзве сямейныя пары, дзе і муж, і жонка маюць аднолькавую прафесію — ветэрынар. Розніца ў тым, што колішнія аднагрупнікі працуюць зараз у розных месцах. Дзмітрый і Таццяна Воранавы засталіся ў горадзе, а Сяргей і Вольга Савошчыкі паехалі на вёску.


[irp posts="4602″ name="Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 1. Як ветэрынары выбіралі сваю прафесію"]

[irp posts="4709″ name="Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 2. «Тут ферма, дыхайце глыбей""]

[irp posts="4755» name="Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 4. Дацэнт прымусіць""]

[irp posts="4765″ name="Доўгая гісторыя з каровамі і не толькі. Частка 5. Каго ты лечыш?""]


Сяргей, галоўны ветэрынарны лекар гаспадаркі

Галоўны спецыяліст на вёсцы гэта не такі «галоўны», што ў кабінеце сядзіць. «З адной фермы ветэрынар нядаўна звольніўся, ці на малых фермах няма лекараў, самому прыходзіцца дзіркі закрываць». Так што галоўны — гэта найперш практык, без гэтага на сяле ніяк.

У гаспадарцы пяць ферм, з іх тры — малочна-таварныя комплексы. Гэта 5700 галоў буйнога рагатага ската, свіней 10 000, а яшчэ прыватныя гаспадаркі - у каго свінні, у каго каровы ці коні. «Мяне і ў тэлефон так і запісваюць — «дохтар» — і нічога, ніхто потым не блытае. Бабулькі часам называюць «віцінарко». Хай сабе і так, усё роўна пазнаюць. Пасля бацюшкі вэтэрынар — першы чалавек на вёсцы, важнейшы, чым нават «прэдсядацель».

«Увогуле, тут дужа ганаровым не пабудзеш. Бывае і ўначы звоняць — роды цяжкія ў каровы, то маеш ехаць. Ды і днём без колаў ніяк. Гаспадарка вялікая — то ў Сенна, то ў Бор, то ў Навагрудак на райсавет — бывае, па 150 кіламетраў за дзень накручваю. Дзе арганізаваць трэба, дзе пакрычаць, дзе рукамі дапамагчы — такая праца».

«Гэта ў горадзе ветэрынары лечаць „братоў нашых меншых“, а тут на вёсцы, мы „лечым чалавецтва“ — так яшчэ ва ўніверсітэце казалі». Маўляў, калі ад яшчура ці чумы жывёлу не ўратаваць, то і ўсім не выжыць.

«А коцікі-сабачкі? На вёсцы няма „сабачак“. Тут сабака мае быць пры справе — хату ахоўваць, ці на паляванне хадзіць. Неяк сябра-аднавясковец вярнуўся з-за мяжы, расказваў, што бачыў пудзеля ў шкарпэтках і шорціках — смяяліся ўсе разам. Мы на паляўнічых сабак каляровыя камізэлькі надзяваем з іншай прычыны — каб выпадкова не застрэліць».

«Да „коцікаў“ тут не наездзішся, ды і не выклікаюць, шчыра кажучы. Ніхто не будзе плаціць мільён за кастрацыю. І фінансаў у людзей менш, і каштоўнасці іншыя. А коней мясцовых — то кожнага „з твару“ пазнаю — каторы наравісты, каторы рахманы, каторы летась нагу пашкодзіў - усе мае кліенты. Добра кожнага памятаю, бо як чалавек, то можа расказаць, дзе што баліць, а з жывёламі трэба самому разбірацца, без слоў, жывёлу разумець трэба.»

Пераключацца з пяці тысяч «калгасных» на асобных прыватных, са словаў Сяргея, зусім не праблема: «Ветэрынару якая розніца? У яго няма пяці тысяч, ён заўжды з адной каровай працуе. Не важна, колькі побач стаіць — сотня ці тысяча. Усіх скопам не палечыш, гэта заатэхнік можа рацыён на тысячу адразу разлічыць».

Што да розніцы вялікай фермы з кароўкай з прыватнай гаспадаркі «ў бабулькі», то яна, канечне, ёсць: «Сваю і падояць дзесяць разоў, як трэба, і яблычкам пачастуюць ці памідорку дадуць. У вялікай ферме такое страчваецца. Тут як у арміі - усім аднолькава. Але ветэрынар усё роўна з кожнай жывёлай персанальна працуе».

Ветэрынарных лекараў, са словаў Сяргея, не хапае ўвесь час. «Чаго людзі вучацца на тых мэнэджараў ды эканамістаў, як грошай усё роўна няма? Ішлі б у ветэрынары. Што праца цяжкая — то ёсць і цяжэйшая. А на вёсцы напэўна памогуць. Пакажам як, дамо чым — разам лягчэй, гэта ж не на адны рукі. Тут увогуле ўсе адзін аднаго падтрымліваюць.

Толькі ўсё роўна з’язджае моладзь пасля адпрацоўкі. А застаюцца… Застаюцца фанаты і патрыёты. Тыя, каторых цяжкасці не зламалі. Пакуль".

Падзяліцца
Меткі: жывёлы

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024