Людзі і справы

«Калі трэба, мы выйдзем». Пра што гаварылі маракі ў дзень ВМФ у Гродне

«Не трэба спісваць нас з рахункаў, мы таксама нешта можам, нягледзячы на ​​тое, што служылі яшчэ ў савецкія гады», — кажа былы марак Віталь Шышко. 26 ліпеня каля сотні савецкіх маракоў: былыя матросы, мічманы і афіцэры розных узростаў выйшлі ў цэнтр Гродна на святкаванне Дня ваенна-марскога флоту. Карэспандэнт Hrodna.life запісаў самыя цікавыя цытаты.

Штогод, пачынаючы з 2007 года, гродзенскія прадстаўнікі Беларускага саюза ваенных маракоў шырока адзначаюць свята ў Гродне. Калона праходзіць урачыстым маршам з Савецкай плошчы ў парк Жылібера. Там удзельнікі ўскладаюць вянкі і кветкі да помніка воінам-вызваліцелям.

«Беларусь — не марская дзяржава, але яе гісторыя звязана з флотам.
Наш Гродна запісаўся ў гісторыі расійскай марской пяхоты. За ўсю гісторыю флота больш за тры мільёны беларусаў служылі на моры, некаторыя з іх сталі адміраламі. Сёння мы можам успомніць нашу маладосць і тыя часы, калі служылі на флоце. Мы збіраемся і ўспамінаем тых, хто сёння нясе сваю службу ў моры, і тых, хто застаўся там назаўсёды», — сказаў падчас мітынгу старшыня гродзенскай арганізацыі Саюза ваенных маракоў Ігар Полудзень.

Маракі на Савецкай плошчы. Фота: Руслан Кулевіч
Маракі прайшліся па цэнтры Гродна з аркестрам МНС. Фота: Руслан Кулевіч
Урачысты марш маракоў па вуліцы Савецкай. Фота: Руслан Кулевіч

Віталь Шышко служыў у Балтыйскім флоце ў 1960-х гадах.

«У мінулым годзе нас было больш, а ў гэтым, з-за каранавіруса, прыйшло менш. Але ўсё роўна свята атрымалася. Хутка важная падзея ў нас у краіне — выбары прэзідэнта. Я не баюся выказваць сваё меркаванне: я супраць Лукашэнкі ўсё жыццё. Мы бачым, што цяпер адбываецца, як людзей затрымліваюць — гэта гвалт. У нас няма свабоды слова. Ведаю, многія нашы хлопцы працуюць на дзяржаўнай працы і баяцца нешта падобнае казаць. Але я ведаю дакладна, што ніхто крыві не хоча, як ва Украіне, дзе Януковіч гэта зрабіў. Не трэба спісваць нас з рахункаў, мы таксама нешта можам, нягледзячы на ​​тое, што служылі яшчэ ў савецкія гады. Калі трэба, мы выйдзем», — сказаў Hrodna.life Віталь Шышко.

Віталь Шышко ў цэнтры. Фота: Руслан Кулевіч

Калега Віталя Аляксандр быў нешматслоўны:

«Я працую і на дадзены момант нічога не магу сказаць. Сам разумееш, баюся нешта казаць супраць, каб не страціць працу».

Яўген Кавалеўскі, які служыў у марской пяхоце, распавёў Hrodna.life:

«Сёння нашы марачкі хочуць стабільнасці. З бацькам такой стабільнасці ўжо не будзе. Дзякуй, мама не гаруй, наеліся ўжо. Сёння нас — 97%, калі трэба я буду ў першых шэрагах. Я не баюся, што мяне могуць пасадзіць».

У Савецкім Саюзе Дзень Ваенна-марскога флоту быў вызначаны ў 1939 годзе. Гродна таксама ўвайшоў у гісторыю расійскай марской пяхоты. 27 (16 па старым стылі) лістапада 1705 года менавіта тут быў сфармаваны першы полк марской пяхоты пад кіраўніцтвам адмірала графа Фёдара Галавіна.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024