Людзі і справы

Падчас пратэстаў АМАПавец напаў на таксіста ў Гродне і пацярпеў. Збітага гродзенца могуць пасадзіць

У ноч з 11 на 12 жніўня таксіст Аляксей Лапа скончыў працу і прыехаў да сяброў да крамы «АЛМІ» на вуліцу Савецкіх пагранічнікаў. Туды пад’ехала браняваная тэхніка і таніраваны мікрааўтобус з супрацоўнікамі АМАПу. Кіроўца таксі прыціснуўся да абочыны, але АМАПаўцы выйшлі і пачалі біць машыну. З’язджаючы, Аляксей закрануў супрацоўніка. Верагодна, гэта быў АМАПавец, які ўжо раней засвяціўся на адным з палітычных судоў у Гродне.

Сілавікі перакрылі дарогу ля плошчы Дзекабрыстаў, дасталі з машыны кіроўцу і трох пасажыраў. Кіроўцу зламалі нос і сківіцу, збілі. Цяпер ён у шпіталі, а на яго завялі крымінальную справу па арт. 364 КК — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Аляксею Лапу — 31 год, ён не жанаты, працуе таксістам на асабістым аўтамабілі ў службе «Максім». Ён скончыў працу 11 жніўня і пад’ехаў каля 23.00 да крамы «АЛМІ» на вул. Савецкіх пагранічнікаў. Аляксей не ўдзельнічаў у мірнай акцыі, не сігналіў.

Аляксей выязджаў са стаянкі каля магазіна на машыне, у якой знаходзілася яшчэ тры пасажыры — яго сябры. У гэты час да крамы пад’ехала браняваная тэхніка і мікрааўтобус з супрацоўнікамі АМАПу. Аляксей прыціснуў таксі да абочыны, каб прапусціць спецтранспарт. Верагодна, АМАП пасвяціў фарамі і ўбачыў пасажыраў у машыне, паведамілі відавочцы Hrodna.life.

Сілавікі выйшлі з мікрааўтобуса і пачалі біць аўтамабіль. Таксіст націснуў на газ, каб пакінуць паркоўку. У гэты час ён закрануў супрацоўніка АМАПу, які біў аўтамабіль. Той пашкодзіў палец, як папярэдне даведалася адвакат Аляксея Юлія Юргялевіч. «Шок, спалохаўся за жыццё сваё, за бяспеку», — патлумачыў Аляксей Hrodna.life, чаму вырашыў з’ехаць. Ён да гэтага часу размаўляе з цяжкасцю. «Селі ў машыну, сабраліся з’язджаць. Тут ззаду грукат па машыне — малаціць пачалі. Усё, Леха пачаў з’язджаць — зразумела, што любы б паехаў», — пацвярджае яго сябар, які знаходзіўся ў машыне.

Каля гадзіны ляжалі на дарозе

Таксі з’ехала са стаянкі і праязджала ля кальца на плошчы Дзекабрыстаў. Побач з кальцом, каля дома па вул. Паповіча, 6, дарогу перагарадзіў спецтранспарт. Прайшлі прыкладна дзве хвіліны, сказаў Hrodna.life адзін з сяброў Аляксея. АМАП выбег з мікрааўтобуса і пачаў біць аўтамабіль.

Людзей груба дасталі з аўтамабіля, кінулі на зямлю і пачалі збіваць. Гэта бачна на відэа відавочцаў. Чутныя гукі ўдараў і крыкі маладых людзей ад болю. «Я адразу на зямлю ўпаў, галаву рукамі закрыў. Каго там хто біў, ніхто не бачыў», — распавёў пасажыр. Працавалі на Дзекабрыстаў 10−15 супрацоўнікаў, прыкінуў сябар Аляксея. Пазней пяць сілавікоў правяралі багажнік.

 — Чым ты бл*ць думаў? Ты будзеш сядзець! — крычыць сілавік на відэа.

Кіроўца і пасажыры ляжалі на праезнай частцы прыкладна гадзіну. Мінакі пыталіся, ці трэба выклікаць хуткую, АМАП адказваў, што дапамога не патрэбна, распавёў Аляксей Hrodna.life. «Кіроўца ляжаў з краю першым. Ён і трэці збіты не варушыліся, супрацоўнікі АМАПа стаялі, ржалі і казалі, што яму ўжо дапамога не патрэбна», — пацвердзілі Hrodna.life сведкі.

Хуткую дапамогу выклікалі прадстаўнікі Следчага камітэта, якія прыехалі для ўзбуджэння крымінальнай справы. «Хуткая» прыехала каля 00.30, распавёў відавочца Hrodna.life.


Тры дні ў шпіталі пад канвоем

Аляксей паступіў у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД), затым яго перавезлі ў рэанімацыю Гродзенскай універсітэцкай клінікі. Там ён знаходзіўся тры дні, яму зрабілі аперацыю на нос і сківіцу. У яго зламаныя нос і верхняя сківіца, вялікая страта крыві і цяжкія цялесныя пашкоджанні.

 — Сярэдне, — ацаніў сваё стан Аляксей. Падрабязнасцяў дыягназу ён не ведае. — Даюць абязбольвальнае, без яго цяжкавата яшчэ.

З 12 па 14 жніўня Аляксея суправаджаў канвой. Калі яму рабілі аперацыю, ён быў прыкаваны да кушэткі кайданкамі. У палаце яго прыкавалі кайданкамі да батарэі. Гэта Hrodna.life пацвердзіў адвакат гарадзенца і сам Аляксей. Канвой знялі па хадайніцтве адваката 14 жніўня.

Аляксей Лапа да і пасля збіцця. Фота прадставілі Hrodna.life яго знаёмыя

Аляксей праходзіць лячэнне. Лекары дадуць медыцынскае заключэнне пасля выпіскі, таму што ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў вызначаецца многімі фактарамі, у тым ліку часам. Датэлефанавацца галоўнаму доктару лякарні не ўдалося.

Дваіх з трох пасажыраў шпіталізавалі ў нейрахірургічнае аддзяленне БХМД з траўмамі галавы. Іх ужо выпісалі, паведаміў Hrodna.life адзін з пасажыраў.

Аўтамабіль гродзенца знаходзіцца на штрафстаянцы. Машына разбіта: выбітыя ўсе шыбы, ёсць увагнутасці.

«Кіроўца не паведамляў пра апісаную вамі падзею. У дадзены час ён не выконваў заказы ў сэрвісе „Максім“. Аб падобных выпадках [кіроўцах і аўтамабілях, якія пацярпелі падчас мірных пратэстаў у Беларусі - Hrodna.life] нам не вядома», адказалі ў службе «Максім» Hrodna.life.

Збітаму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі

Аляксей праходзіць падазраваным па арт. 364 КК — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў. Гродзенца двойчы дапыталі. Яму яшчэ не прад’явілі абвінавачванне. Пасажыры праходзяць сведкамі па справе. Пацярпелым па справе прызнаны супрацоўнік АМАПу па прозвішчы Конан, распавяла Hrodna.life адвакатка. Верагодна, гэта супрацоўнік АМАП Павел Конан. Вядома, што ён сведчыў у судзе супраць Вяргілія Ушака, які праходзіў па «справе Ціханоўскага». Атрымаў прыз Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС «Гонар» у намінацыі «За волю да перамогі» ў 2014 годзе.

Так адбывалася затрыманне. Фота Hrodna.life даслалі відавочцы

Адвакат лічыць, што справа павінна быць спыненая, таму што ў дзеяннях Аляксея няма складу злачынства, з яго боку супрацьпраўных дзеянняў не было.

У Следчым камітэце змаглі толькі пацвердзіць, што ў вытворчасці Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта знаходзіцца крымінальная справа ў дачыненні да Аляксея Лапы, узбуджаная па арт. 364 КК. Праходзіць папярэдняе расследаванне.

У сваю чаргу блізкія падалі ў пракуратуру скаргу на дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Праводзіцца праверка.


У Беларусі:

  • паступілі 124 заявы пра гвалт з боку пратэстоўцаў у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, знішчэнне і пашкоджанне маёмасці;
  • больш за 600 грамадзян звярнуліся з заявамі аб атрыманні цялесных пашкоджанняў пры іх затрыманні супрацоўнікамі праваахоўных органаў;
  • каля 100 чалавек — аб атрыманні цялесных пашкоджанняў у месцах часовага ўтрымання.

Пра гэта 17 жніўня паведаміў СК.

Калі вы былі валодаеце інфармацыяй пра здарэнне, патэлефануйце па нумарах: +37 533 316 68 88 або +37 529 281 64 65.



Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024