Карыснае

Дапаможнік гарадзенца: як закупацца ў сэканд-хэндах

Пра плюсы сэканд-хэндаў можна казаць бясконца. Пра плюсы гарадзенскіх крамаў такога тыпу — яшчэ больш. Тое, што наш горад знаходзіцца на захадзе мае значэнне! Невыпадкова мінчане кажуць, што такіх сэкандаў, як у Гродне, у сталіцы няма, ды ахвотна купляюць тут адзенне з Еўропы. Аднак пакупкі ў сэкандзе — гэта не проста прыйсці, узяць і выйсці. Прапануем 8 жалезных прынцыпаў, як закупацца танна ды выглядаць стыльна і модна. Цяпер ніякая віза непатрэбная!

1. Хадзі ў дні паступлення

Хіба што шукаеш адзенне для працы на дачы (хаця і там не пашкодзяць нейкія стыльныя дэталі - ніколі не ведаеш…). Пра паступленні ў крамах можна даведацца загадзя анлайн. Праходзячы побач з крамай, аб’явы з такой інфармацыяй таксама не павінна пакідаць абыякавым.

2. Пакінь для закупаў больш часу

Калі прыходзіш у першы дзень, варта закласці больш часу, бо там заўсёды вялікія чэргі ў прымерачныя. Тым больш у сэкандах ніколі не ведаеш, што чакае цябе на наступнай вешалцы. Трэба трошкі цярпення і часу, каб праглядзець усе, а не проста браць тое, што першым патрапіла ў рукі.

Пашукай дакладна, часта можа здавацца, што нешта не падыходзіць, а калі добра паглядзець — гэта будзе частка гардэробу, якая ўзбагаціць тваю шафу. Таксама тут часта не працуе просты метад паглядзець на памер з меткі, лепш прымераць. Праглядзі ўсе варыянты і падумай, што табе падабаецца найбольш. Паглядзі дакладна на рэч, правер ці няма плям або іншых недахопаў - такое ў сэкандах здараецца і часта не адразу заўважнае.

3. Пазнаёмся з кожным сэкандам асабіста

Бывае, у адным з іх знойдзеш лепшыя штаны, у іншым лепшыя сукенкі. У некаторых бываюць таксама крутыя аксесуары. У кожным сэкандзе, нават калі гэта сетка, свае асаблівасці. Таксама сваё месца ёсць у кожнага элемента адзення. Таму, калі прыходзіш у першы дзень паступлення, варта спачатку накіравацца ў той бок, які цікавіць больш за ўсё. Дасведчаны кліент ведае, дзе знойдзе самыя крутыя рэчы.

4. Шукай у розных секцыях

Белая шырокая кашуля ці кашуля ў клетку павінна быць у шафе кожнай жанчыны, а знайсці іх нашмат лягчэй у мужчынскім аддзеле. Тут знойдзем таксама світары оверсайз ці прыкольныя майкі. Зараз вырабляюць шмат адзення, якое падыходзіць па стылі і памеры для абодвух палоў.

Заўсёды варта глядзець і большыя памеры, бо адзенне оверсайз не выходзіць з моды ўжо некалькі сезонаў. Агулам — у сэкандзе ўвогуле не варта звяртаць увагі на таблічкі з надпісамі, а проста шукаць і даць магчымасць развівацца сваёй крэатыўнасці.

5. Звяртай увагу на матэрыял, з якога выкананае адзенне

Звяртай увагу на метку — не купляй адзенне з акрылу, таму што яно можа расцягнуцца пасля першай сціркі. Нашмат больш праслужыць адзенне з воўны, ангоры ці мохера.

6. Падумай, ці сапраўды табе гэта патрэбна

Усе ведаем гэтую сітуацыю, калі думаеш: гэта толькі пяць рублёў, чаму б не купіць? Ці сапраўды табе гэта патрэбна і ці будзеш ты гэтую рэч насіць? Сапраўды, можа майка і каштуе столькі, колькі адзін піражок у кавярні, але калі яна будзе толькі занімаць месца ў шафе, каб адзець раз у год — лепш ідзі паеш піражок.

Таксама часта здараецца знайсці нешта прыгожае, але мы добра ведаем, што ў нашай шафе ўжо некалькі падобных рэчаў. Не, чарговая нам не патрэбная! Можаш купіць, але для сяброўкі!

7. Не ідзі з намерам купіць канкрэтную рэч

Такога амаль што не здараецца. Тут ніколі не ведаеш, што прывозяць. Бывае, што ўлетку знойдзеш круты світар, а ўзімку ідэальныя майкі на лета. У сэканд-хэнд трэба проста прыйсці і прагледзець усё.

8. Рэч з сэканд-хэнда павінна выглядаць як новая

Пасля выхаду з крамы ты павінен адчуваць сябе шчаслівым не менш, чым пасля закупаў у якім-небудзь гандлёвым цэнтры. Сляды карыстання павінны быць мінімальныя. «Амаль што новае, але лёгка выцертае» не падыходзіць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024