«Чорны кантар» з яўрэйскімі песнямі: што за амерыканскі спявак выступаў у Гродне ў 1930-м

У лістападзе 1930 года Гродна наведаў выканаўца рэлігійных яўрэйскіх песен Томас ЛаРу. Музыка завітаў у Гродна падчас гастроляў у Старым свеце. MOST даведаўся, хто гэта і чаму яго называлі «Чорным кантарам».

Томас ЛаРу — кантар [выканаўца яўрэйскіх рэлігійных песень — Hrodna.life] з ЗША. У міжваенныя часы ён атрымаў папулярнасць як адзіны чарнаскуры кантар. У 1920-я гады амерыканскія драматургі і дырэктары тэатраў запрашалі яго ўдзельнічаць у тэатральных пастаноўках. Такссама выканаўца выступаў у вядомых нью-ёркскіх вадэвілях у яўрэйскіх кварталах і прымаў удзел у эфірах на радыё.

Як музыка патрапіў у Гродна

У 1930 годзе шоўмэн Эдзі Рэлькін арганізаваў для Томаса ЛаРу гастролі. Музыка стварыў праграму, якая была разлічана на краіны з вялікай колькасцю яўрэйскага насельніцтва — Палестыну, Германію, Польшчу.

Першым і апошнім горадам гастролей была Варшава. Сярод іншых польскіх гарадоў музыка запланаваў канцэрты ў Лодзі, Беластоку і Гродне.

У артыста было некалькі псеўданімаў. Напрыклад — Рэб Тойвэ Ха’Коэн [Рэб — нефармальнае прывітанне скарочанае ад «раббі», што азначае «настаўнік"]. На афішах музыку падпісвалі як Тойвеле. Але самы вядомы псеўданім — «Чорны кантар».

Да прыезду «Чорнага кантара» гродзенцаў рыхтавалі праз газету

Чуткі пра перапоўненыя заліы падчас выступу музыкі ў Берліне дайшлі да Гродна. Гродзенская газета на ідыш Unzer Grodner Expres 20 лістапада 1930 года апублікавала нататку:

«У Гродна прыедзе знакаміты выканаўца гімнаў і народных песень на ідыш Тойвэ Ха’Коэн, вядомы па ўсім свеце як Чорны кантар. Ён электрызаваў увесь горад! Цікавасць да канцэрту агромная, таму што Чорны кантар прыязджае непасрэдна з Берліна».

У Берліне выступы музыкі выклікалі каласальны водгук. Спявак павялічыў колькасць канцэртаў з 3 да 12. Крытыкі з Берліна хвалілі кантара на старонках мясцовых газет. І прыезд выканаўцы ў Гродна выклікаў зацікаўленасць мясцовых жыхароў.

Біяграфію музыкі сабралі з чутак пра яго

Другую нататку пра ЛаРу апублікавалі 22 лістапада ў той жо газеце Unzer Grodner Expres. Там была апісана біяграфія музыкі. Аўтар матэрыяла, верагодна, пераказваў чуткі пра артыста, а магчыма, імкнуўся прыцягнуць увагу чытачоў, таму апісаў біяграфію музыкі так:

«ЛаРу нарадзіўся ў 1902 годзе ў горадзе Эрсэт у Эфіопіі. Яго бацьку звалі Петросі. Ён быў высокім чыноўнікам у абісінскім (эфіопскім) урадзе і вельмі культурным чалавекам. Маці спевака, Алія, памерла, калі той быў яшчэ дзіцём».

У газеце было таксама напісана, што бацька ЛаРу жадаў, каб сын быў паўнавартасным яўрэем, таму адправіў яго вучыцца да равіна ў Нью-Ёрк. У доме равіна хлопчык заставаўся да 14 гадоў, атрымаў рэлігійнае выхаванне і вывучыў некалькі моў.

Таксама аўтар напісаў, што ў Нью-Ёрку была вялікая сінагога, куды ЛаРу прыходзіў маліцца кожную суботу і слухаў спевы кантара. Потым на працягу васьмі гадоў ён спяваў у хоры і ва ўзросце 22 гадоў стаў галоўным кантарам чорнай яўрэйскай абшчыны ў Гарлеме.

Рэклама ў «Хэйнце». Крыніца: Нацыянальны музей Ізраіля / nli.org.il

Канцэрт адбыўся ў гарадскім тэатры

Трэцюю нататку ў газеце апублікавалі ў дзень канцэрту, 25 лістапада. Матэрыял быў кароткі і толькі праінфармаваў чытаў, што канцэрт «Чорнага кантара» Тойвеле з Амерыкі адбудзецца ў аўторак у 20:30 у гарадскім тэатры. У праграме — рэлігійная музыка і народныя песні.

Пасля Другой сусветнай вайны папулярнасць выканаўцы ўпала

Пасля Другой сусветнай вайны Томас ЛаРу ўжо не быў такі папулярны. Прычына — большасць яго еўрапейскіх слухачоў загінулі падчас Халакосту. Імя артыста магло б стаць цалкам забытым, але амерыканскі гісторык музыкі Генры Сапожнік знайшоў запісы ЛуРу. Таксама ён пераклаў з мовы ідыш артыкулы даваенных газет.

Чытайце таксама: «Друзья, купите папиросы». Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024