Глядзіце, як выглядаў цэнтр Гродна падчас Другой сусветнай (рэдкія фота)

Рэдкія фатаграфіі цэнтра Гродна часоў Другой сусветнай вайны паказаў Hrodna.life чытач Тадэвуш Алешчык. Гэтыя здымкі яму дасталіся ад калегі – фатографа Мікалая Петрусёва.

Аўтар здымкаў, фатограф Мікалай Петрусёў, працаваў у фотастудыі на Ажэшкі і памёр каля 10 гадоў таму, не дажыўшы крыху да 100 гадоў.
Некаторыя з гэтых яго фота ніколі раней не публікаваліся.

“У Мікалая Петрусёва была вялікая калекцыя фатаграфій, але пасля яго смерці яны разышліся па руках. А ён шмат чаго цікавага здымаў”, – распавёў фатограф Тадэвуш Алешчык.

Знішчаны цэнтр Гродна

Падчас Другой сусветнай вайны была разбурана значная частка цэнтра горада. Для параўнання паказваем здымак цэнтра 1930-х гг. На месцы вялікага квартала ў левай частцы фота, ніжэй Фары Вітаўта, сёння сквер.

Від на цэнтр горада з вежы Бернардынскага касцёла. 1930-я гады

Дзякуючы фотаздымкам Петрусёва можна ўбачыць, як горад выглядаў падчас вайны. Можна заўважыць, што многіх пабудоў няма.

Сенны рынак. Зіма 1941-42 гг
Від на Гарнізонны касцёл (Фару Вітаўта) у арцы разбуранага будынка. 1944 г.
Від на цэнтральную плошчу горада з Бернардынскага касцёла. Ратуша захавалася. 1944 г.
Вуліца Мяшчанская. 1944 г.
Падзяліцца

Апошнія запісы

7 падарункаў з гродзенскім вайбам: на Новы год і іншыя святы

Шукаеце падарунак, звязаны з горадам? Журналіст Hrodna.life склаў спіс прэзентаў, якія будуць блізкімі кожнаму жыхару…

21 снежня 2025

Чужыя рыхтуюцца да вайны, свае — да спаборніцтваў: як працуе дэзынфармацыя па-гродзенску

Школьнікі збіраюць аўтамат Калашнікава на хуткасць. “Гродзенская праўда” называе гэта патрыятычным выхаваннем. Адначасова газета абураецца,…

12 снежня 2025

Гродзенскі міліцыянт заявіў пра бясплатную электраэнергію пры новай АЭС. Эксперт – пра тое, ці варта яе чакаць

На сустрэчы з «дармаедамі» ў лістападзе гродзенскі міліцыянт паабяцаў, што беларусы хутка будуць «жыць як…

11 снежня 2025

Стаў героем вайны за БНР, а пасля працаваў на тры спецслужбы. Хто такі Мікола Дзямідаў – сваяк Каліноўскага, які быў камендантам Гродна?

Камендантам Гродна быў супярэчлівы беларускі палкоўнік: стаў героем вайны за незалежнасць, але пасля працаваў на…

10 снежня 2025

З Гродна па пакупкі ў Беласток: што прапануюць турфірмы пасля адкрыцця мяжы — ёсць і візавая падтрымка

Шоп-туры ў Беласток доўгія гады былі часткай паўсядзённага жыцця гродзенцаў: па адзенне, хімію і тавары…

9 снежня 2025

Якія адвэнт-календары можна купіць у Беларусі: сваіх мала, эксклюзіўныя толькі на Расію, еўрапейскія — праз баераў

Адвэнт-каляндар даўно стаў перадкаляднай традыцыяй: скрыначкі з сюрпрызамі прадаюцца амаль у кожнай еўрапейскай краме. У…

1 снежня 2025