5 краін і 8 гатункаў: У Гродне аднымі з першых у свеце прадэгуставалі каву новага ўраджаю

Капінг, ці дэгустацыя кавы, прайшоў у гродзенскай кавярні «Справа» 31 жніўня. Госці пакаштавалі каву з Нікарагуа, Коста-Рыкі, Кеніі, Сальвадору і Гандураса. «Збор зерняў толькі пачаўся, так што гродзенцы аднымі з першых у свеце ацанілі смак кавы новага ўраджаю», — адзначыў арганіатар капінгу Зміцер Захарка. Таксама імпрэза адзначылася першай «задакументаванай» абсмажкай кавы ў Гродне.

Першая кава гродзенскага смажання

Найноўшая гісторыя кавы ў Беларусі бярэ карані ў Гродне, мяркуе Зміцер Захарка. Тут пачыналі развіваць кававы бізнес і культуру спажывання кавы амаль усе з заснавальнікаў кампаніі па абсмажванню кавы Single Step. Праз тое і першую прэзентацыю кавы новага ўраджаю вырашылі праводзіць у Гродне. Пазней мяркуецца правесці шэраг прэзентацый у іншых гарадах.


Гродна — беларуская сталіца кавы. 5 аргументаў «за» ад экспертаў


Яшчэ адной адметнасцю капінга ў Гродне стала прэзентацыя абсталявання для абсмажвання кавы — міні-ростера. Так што удзельнікі імпрэзы пачаставаліся кавай першага афіцыйнага гродзенскага абсмажвання.

«Сёння у нас шмат новых людзей з новых кавярняў. З большага тут прафесіяналы — барыста, што працуюць у кавярнях і рэстаранах. Але таксама шмат нашых пастаянных наведвальнікаў, якія цікавяцца кавай».


Ад элітнага да даступнага: коратка пра гісторыю кавы і гарбаты ў Гродне і Беларусі


Восем гатункаў з пяці краін. Які самы лепшы?

Сутнасць капінгу — навучыцца адрозніваць смак кавы з розных краінаў і розных спосабаў апрацоўкі. Гродзенскім дэгустатарам давялося пакаштаваць 8 гатункаў кавы з пяці краін. Кіслінка, слодыч, горыч, ананас, шыпшына, сушаная садавіна — толькі кароткі пералік усіх адценняў смаку, якія змаглі адчуць удзельнікі. Якая ж кава самая лепшая? Адказ, меркаваннем прафесіяналаў, просты: Самая лепшая кава — тая, што падабаецца менавіта вам.


Фестываль кавы PRO COFFEE


Правільна вызначыць найбольшую колькасць гатункаў удалося Юліі Дарашкевіч. Хаця яна не працуе у кававым бізнесе, а толькі цікавіцца кавай «для сябе». «Я не барыста і не прафесіянал. Проста люблю каву, набываю зерне і заварваю альтэрнатыўным шляхам дома. Цікава больш даведацца гісторыю кавы, які шлях яна прайшла ад плантацый да філіжанкі. Хочацца ведаць што ты п’еш, і як яно у твой кубак патрапіла».

А вось любімага гатунка кавы ў Юліі няма:" Імкнуся кожны раз пакаштаваць штосці новае і не спыняцца на нечым адным".

Кантраст і сіметрыя — таямніцы латэ-арту

Працягам імпрэзы стаў майстар-клас па малюнках на каве латэ. Як расказалі барыста, галоўная фішка малюнка — сіметрычнасць. Ён мае удала выглядаць для госця, з якога б боку той не ўзяў філіжанку. Далей — справа густу і практыкі. З традыцыйных сардэчкаў ці лісцікаў прафесіяналы ствараюць малюнкі, вартыя міжнародных чэмпіянатаў.

Несці культуру кавы і дапамагаць развіваць бізнес

Па словах Віталя Фільмановіча, што загадвае вытворчасцю абсмажкі кавы, кампанія плануе і надалей распаўсюджваць культуру спажывання кавы ў Беларусі. Далейшы крок у гэтым накірунку — адкрыццё навучальнага курса для ахвотных адкрыць уласную кавярню.

«Шмат людзей прыходзяць і кажуць, што адкрылі кавярню, але нічога не атрымліваецца — усе рушыцца, не хапае грошай на арэнду. Гэта і праўда спецыфічны бізнес. Зусім не тое, што трымаць СТА ці цырульню. У нас ёсць досвед адкрыцця некалькіх кавярняў і вытворчасці абсмажвання кавы. Таму зараз можам падказаць, на што звярнуць увагу і як пазбегнуць падводных камянёў».

Апошнія запісы

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024