Спадчына

У Доме з лілеямі пасяліўся леў. Як старадаўні будынак стаў узорам рэстаўрацыі ў Гродне

У самым цэнтры Гродна, у былым доме купца Крэйцара, цяпер працуюць банкіры: гістарычны будынак пераўвасобіўся ў офіс Беларускага народнага банка. Як паўразбураны помнік архітэктуры мадэрну стаў адным з лепшых прыкладаў рэстаўрацыі ў горадзе?

Дзесяць гадоў таму будынак хацелі разабраць

Нешматлікія дамы ў Гродне могуць пахваліцца такім упрыгожаннем — на фасадзе рассыпаны прыгожыя аб’ёмныя кветкі. Сёння дзяўчаты нават ладзяць на яго фоне фотасесіі. Але гэтай прыгажосці горад мог пазбавіцца. Яшчэ 10 гадоў таму выгляд дома № 44 на Сацыялістычнай вуліцы быў вельмі сумны. Яго нават хацелі разабраць да ўзроўню першага паверха і пабудаваць аддаленую копію будынка пачатку ХХ стагоддзя. У абарону помніка архітэктуры выступілі гісторыкі і архітэктары, накіраваўшы калектыўны зварот уласніку — кіраўніцтву Беларускага народнага банка. У выніку асноўныя канструкцыі вырашылі захаваць. А аднаўленне Дома з лілеямі стала адным з найлепшых прыкладаў рэстаўрацыі ў Гродне.

Будынак на Сацыялістычнай, 44 у 2007 годзе. Тады яго стан быў вельмі сумны.

 — Наш банк ганарыцца гэтым доўгім, працаёмкім, але паспяховым праектам. Помнік архітэктуры быў цалкам адрэстаўраваны з захаваннем аб’ёму будынка, яго дэталяў і элементаў, — тлумачыць начальнік упраўлення маркетынгу ААТ «БНБ-Банк» Ірына Русанава. — Былі ўмацаваныя сцены і перакрыцці будынка, дэкарацыя фасадаў і інтэр'ераў праводзілася з аднаўленнем страчанага: напрыклад, былі адрэстаўраваны драўляныя дзверы і сталярка, адноўлены вокны і вітрыны, адноўлены паводле захаваных фрагментаў арыгіналаў некаторыя элементы ўнутранага аздаблення. Філасофіі Беларускага народнага банка блізкая падтрымка праектаў у сферы мастацтва і захавання культурных каштоўнасцяў.

«Вышываны» дом: унікальны раслінны ўзор ў стылі мадэрн

Цяперашні гаспадар Дома з лілеямі - начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг БНБ-Банка ў Гродне Аляксей Папко праводзіць для Hrodna.life экскурсію па адноўленым будынку.

 — Гэта самае старадаўняе, што ёсць у будынку, — Аляксей праводзіць рукой па цёмнай, трохі шурпатай паверхні дзвярэй, якія размяшчаюцца справа на фасадзе. — Захавалася старая замочная адтуліна, а ключы ад яе захоўваюцца ў сейфе. Праўда, імі не карыстаюцца, каб зберагчы. Аднаўлялі дзверы, аконныя рамы і міжпакаёвыя дзверы спецыялісты «Белрэстаўрацыі». Частку драўляных элементаў, якія немагчыма было аднавіць, вырабілі з дуба. Ляпніну з фасада знялі яшчэ ў 2013 годзе і аднавілі па захаваных фрагментах. Гэта, мабыць, галоўная каштоўнасць гэтага дома. Яе раней выраблялі па невядомай сёння тэхналогіі. Хутчэй за ўсё, цэментавую масу залівалі ў гіпсавыя формы, якія рабіліся майстрамі індывідуальна для кожнага дома. У горадзе ўсяго 3−4 будынкі з падобным дэкорам. У пачатку ХХ стагоддзя ў моду ўвайшоў архітэктурны стыль на аснове расліннага арнаменту. Нібы майстра з любоўю вышыў свой узор прама па сценах. Такі будынак мае права называцца «вышываны дом», як гаворыцца ў водгуку Міністэрства культуры аб рэканструкцыі гэтага будынка.

На другім паверсе захавалі печ і ляпныя разеткі

Першы паверх займае цэнтр банкаўскіх паслуг. Падлога ў зале выкладзена дробнай мазаічнай пліткай, якая адпавядае стылістыцы будынка.

У калідоры другога паверха аднавілі белую печ са старадаўнімі кафлямі, пакрытымі зялёнай палівай. У пакоях па фрагментах арыгіналаў, якія захаваліся, вырабілі на столях гіпсавыя разеткі - ляпніну круглай формы вакол месца, дзе мацуецца люстра. З утульных балкончыкаў з каванай агароджай адкрываецца від на Сацыялістычную вуліцу.  — Мне вельмі падабаецца трэці паверх. Ён зараджае. Вялікая прастора без перагародак. Вельмі шмат святла. Прастора можа выкарыстоўвацца як для бізнесу, так і ў мэтах падтрымкі мастацтва: любая экспазіцыя тут глядзелася б годна. Кожнае мансардное акно падсвятляла б палотны або скульптуры, — дзеліцца думкамі Аляксей.

З мансардных вокнаў бачныя купалы Фарнага касцёла. Праўда, да рэканструкцыі дах быў суцэльны, а гарышча асабліва не выкарыстоўвалася. Затое цяпер гэтыя прасторныя плошчы можна ўжыць у рэалізацыі цікавых праектаў банка. — Тое, што будзе адбывацца на другім і трэцім паверсе, мы не разглядаем з пункту гледжання камерцыі, — тлумачыць кіраўнік цэнтра банкаўскіх паслуг. — Мы б хацелі, каб гэты будынак стаў больш знакавым месцам для жыхароў горада.

Праект рэстаўрацыі - лаўрэат галоўнага архітэктурнага конкурсу краіны

11 лістапада 2017 года праект па рэстаўрацыі Дома з лілеямі перамог у XVIII Рэспубліканскім конкурсе лепшых архітэктурных твораў у намінацыі «Рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры і іншых аб’ектаў, якія маюць навуковага кiраўнiка» i быў адзначаны Дыпломам I ступені. Конкурс праходзіў у рамках ХII Нацыянальнага фестывалю архітэктуры, які праводзіцца грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз архітэктараў» сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.

Усярэдзіне будынка...
...да рэстаўрацыі.
І ў час рэстаўрацыі.
Паддашша ператвараецца ў паўнавартасны паверх.

Побач са старадаўнім будынкам з’явiлася зарадная станцыя для аўтамабіляў будучыні

Зараз ў офіс БНБ-Банка можна прыехаць не толькі па фінансавых пытаннях, але і каб «падзарадзіцца». На прылеглай да Дома з лілеямі тэрыторыі ўжо працуе зарадная станцыя для электрамабіляў у рамках праграмы садзейнічання развіццю электратранспарту, якую праводзіць банк. Падчас працы банка зарадка будзе бясплатнай для ўсіх жадаючых. [irp posts="46 054″ name="В Гродно появилась вторая станция зарядки для электромобилей — на этот раз в центре"]

Даведка

Дом з лілеямі, ён жа асабняк купца Крэйцара, на тагачаснай Гарохавай вуліцы пабудаваў купец другой гільдыі, дваранін Уладзімір Крэйцар. Гэты двухпавярховы дом з мансардай — яркі прыклад дома-крамы пачатку ХХ стагоддзя ў стылі мадэрн. Падобных дамоў у гістарычным цэнтры ўсяго пяць. На першым паверсе размяшчаўся магазін, на другім — кватэры, на трэцім — склады. Пазней размяшчаліся тытунёвы магазін, піўная, спартовае таварыства, ашчадкаса, сталярная майстэрня, рэкламнае бюро, аптэка. У 2007 годзе будынак набыў Беларускі народны банк.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024