Людзі і справы

Чаму брэндам выгадна супрацоўнічаць з культурай: распавядае арганізатар гродзенскага Біг-міні фестывалю вулічнага мастацтва

Гродзенскі Біг-міні фестываль вулічнага мастацтва на адзін летні ўікэнд збірае ў цэнтры горада вулічных артыстаў, музыкаў і гледачоў з усёй Беларусі і суседніх краін. Дырэктарка фестывалю Анастасія Роўба распавяла, чаму сфера культуры і мастацтва стала адной з самых запатрабаваных не толькі для горада, але і для камерцыйных брэндаў.

Анастасія Роўба

Ад адной пляцоўкі да гарадской падзеі

Канцэпцыя фестывалю сфармавалася проста, бо я сама — прадстаўніца вулічнага мастацтва [ужо дзевяць гадоў Анастасія займаецца фаер-шоў і кіруе Тэатрам агню «Ergo Bibamus"]. Разам з калектывам мы вырашылі выйсці за межы закрытых мерапрыемстваў, паказаць гродзенцам тое, чаго яны, магчыма, не бачылі.

У 2012 годзе фестываль хутчэй быў падобны да канцэрту: выступалі мясцовыя танцоры, музыканты, аніматары і фаерскія каманды. Мы атрымалі шмат станоўчых водгукаў - і вырашылі не спыняцца на дасягнутым. З кожным годам мы павялічвалі абароты, і, дарэчы, да гэтага часу гэта робім. Пашыраем праграму, прыдумляем новыя фішкі, запрашаем больш артыстаў і калектываў розных жанраў і кірункаў.

www.youtube.com/watch?v=cxTuNR6zzoI

Асноўным штуршком у прасоўванні стала і тое, што мы заручыліся фінансавай падтрымкай гарвыканкама.

Сакрэт поспеху

У фестываля склаўся спрыяльны імідж ужо з першага правядзення. Гэта, перш за ўсё, сяброўская, безбар’ерная атмасфера ў дачыненні да артыстаў і гледачоў. У першы год да нас прыязджаюць прадстаўнікі каманд, на другі год едуць цэлым калектывам, раяць іншым. Многія яшчэ падчас самога фэсту просяць падаць заяўку аб удзеле на наступны год.

Мінулагоднія поспехі

Мінулы фестываль стаў знамянальным не толькі для мяне, але і для ўсяго горада. Па-першае, мы сабралі рэкордную колькасць удзельнікаў: каля 60 прафесійных калектываў і больш за 300 удзельнікаў. Па-другое, наш фестываль наведалі больш за 50 тысяч гледачоў. Па-трэцяе, мы адкрылі для гродзенцаў свет сучаснага тэатру, запрасіўшы трупы з Украіны, Польшчы і Расіі. І, вядома, пастараліся зрабіць яго больш камфортным для гасцей: адкрылі зону фудкортаў і пляцоўкі з настольнымі і інтэрактыўнымі гульнямі для дзяцей.

Была падтрымка гарвыканкама і цэнтра культуры, быў запушчаны краўдфандынгавы праект, але, варта заўважыць, што шмат у чым мы дасягнулі поспеху дзякуючы спонсарскай дапамозе.

Кампаніі разумеюць, што варта ўкладваць у культуру

Кожная сфера пераследуе свае мэты, галоўнае — гэта паспяховы вынік. Бо культура — гэта ўсё тое, што нас хвалюе, выклікае яркія эмоцыі, якія з лёгкасцю можна пераплесці з каштоўнасцямі гандлёвай маркі.

Мяне радуе, што ў шматлікіх айчынных кампаній ёсць разуменне таго, што нават тыя невялікія грошы, якія яны могуць укласці ў культурны праект, не толькі ўзмоцняць імідж іх кампаніі, падтрымаюць прынцыпы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, але і зробяць горад лепшым.

Так, напрыклад, у мінулым годзе ўсе замежныя артысты прыехалі дзякуючы спонсарскай дапамозе ад МТС, «Молочный Мир» паставіў на фестываль бясплатную ваду і прадукты харчавання, «Фірма Таксапарк» дапамагла зрабіць запрашэнні для бязвізавага ўезду артыстам з іншых краін. Зразумела, што без іх падтрымкі складана было б вывесці фестываль на такі высокі ўзровень.

Месцы для спонсараў

Па-першае, спонсарства гэта добры PR. Мінулы фестываль асвятлялі шматлікія медыя, і гэта не лічачы незлічоных водгукаў у сацыяльных сетках.

Спонсары могуць арганізаваць асобную пляцоўку на тэрыторыі фестывалю для правядзення партнёрскіх акцый, аформіць уласную фотазону, фестывальную атрыбутыку. У мерапрыемства вялікая праходнасць, значыць выгадна размяшчаць і распаўсюджваць свае рэкламныя матэрыялы. Усе спонсары згадваюцца са сцэны. І гэта далёка не ўсё, што мы можам прапанаваць.

Адной рэкламы не хапае, патрэбны эмоцыі

Мы шукаем тых партнёраў, якія адказна падыходзяць да маркетынгавай і рэкламнай стратэгіі, разумеюць каштоўнасць і выгаду ад супрацоўніцтва са сферай культуры.

Практыка паказвае, што для эфектыўнага прасоўвання рэкламы недастаткова, куды важней сфармаваць пазітыўную эмацыйную сувязь з брэндам, выклікаць давер да яго. У гэтым і дапамагае такі фестываль, як наш.


Кантакты арганізатараў фестывалю

vk.com/bigminifest

instagram.com/bigminifest/

Па пытаннях спонсарскага супрацоўніцтва: +375 (29) 869−96−03, Анастасія Роўба, bmf.grodno@gmail.com

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024