Горад

Гродзенцаў запрашаюць да Гоя: абмеркаваць барацьбу з агратрэшам і ЖЭС-артам

Ініцыятыўная група гродзенцаў запрашае гараджан на сустрэчу са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем: абмеркаваць уладкаванне гарадскога асяроддзя і стварэнне творчага савета прафесійных мастакоў і дызайнераў, якія маглі б адказваць за ўстаноўку скульптур і малых архітэктурных формаў у Гродне.

Гродзенцаў запрашаюць калектыўна запісацца на прыём да старшыні гарвыканкама. Сустрэча запланаваная на сераду 11 сакавіка.

«Апошнім часам на вуліцах горада з’яўляюцца аб’екты, пачварныя па стылістыцы і змесце. Так званыя „малыя архітэктурныя формы“, якія выклікаюць негатыўную рэакцыю ў гараджан і турыстаў,
наносяць наймацнейшыя страты іміджу горада, які прэтэндуе на званне еўрапейскага і каралеўскага, — распавядае прадстаўнічка ініцыятыўнай групы Алена Мішанёва. — Ініцыятыўная група звярнулася ў гарвыканкам з прапановай стварыць творчы савет з прафесійных мастакоў і дызайнераў для распрацоўкі, ацэнкі і зацвярджэння аб’ектаў. Раяль з’ехаў, але рада пакуль не створана. Спадзяюся, на прыёме ў мэра будуць зрухі ў гэтым пытанні».

Пасля ўстаноўкі ў раялі грала песня Стаса Міхайлава, але пасля яе памянялі

Чытайце таксама: Рояль из парка Жилибера убрали по просьбам людей


У пачатку сакавіка ініцыятыўная група збірала подпісы, каб прыбраць з парку Жылібера раяль. 4 сакавіка яны прыйшлі запісвацца на прыём да старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя, але ён адразу жа прыняў. Выслухаўшы гараджан, ён адразу загадаў камунальным службам прыбраць раяль.

Ад раяля засталася толькі лаўка

Чытайце таксама:

«По законам агрогородка». Коммунальщики так «украсили» Гродно, что люди больше не могут молчать

«Дизайн на уровне мусоропровода, а скамейку утащили с кладбища». Как гродненцы прокомментировали рояль в парке Жилибера


У Гродне ўжо створаная мастацка-экспертная рада, але ў яе функцыю не ўваходзіць разгляд апошніх установак, так званых малых архітэктурных формаў. Гэта і абурае творчых людзей.

«Тое, што адбываецца апошнім часам у цэнтры Гродна, гэта проста самадзейнасць, — адзначаў яшчэ ў 2018 годзе скульптар Уладзімір Панцялееў. — Ёсць жа мастацка-экспертная рада, якая дае дабро на ўстаноўку якіх-небудзь работ, асабліва ў гістарычным цэнтры. Каб усталяваць адну мемарыяльную шыльду ў майстра сыходзіць да двух гадоў на ўзгадненне. І так з усімі працамі, а тут хуценька усталёўваюць. Гэта ж не карціна, якую павесіў на сценку і ўсё. Масавае з’яўленне новых формаў у цэнтры Гродна ўжо працуе не на карысць гораду. Пачынаецца проста безгустоўшчына».

Чытайце таксама: Что не так с искусством в Гродно? Рассказывают известные мастера

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024