Спадчына

Раскопкі ля Каложы: каб паспець да фестывалю, ахвяруюць археалогіяй

Два дні ля Каложскай царквы ў Гродне працавалі спецыялісты з Акадэміі навук: антраполаг Мікалай Памазанаў і археолаг Вадзім Шадыра. Іх мэта — вывучыць знойдзеныя пры земляных работах астанкі, а таксама весці археалагічны нагляд.

Нагадаем, на тэрыторыі Каложы актыўна наводзяць парадкі. Праект уключае ў сябе абнаўленне дрэнажнай сістэмы, адвод вады ад падмурка храма, а таксама замену бруку на тэрыторыі. Падчас работ будаўнікам трапляліся пахаванні людзей розных часоў. Усе астанкі рабочыя збіралі на паддон для вывучэння і перапахавання.

Вызначыць узрост складана, бо працавалі з парушэннямі

Былі на тэрыторыі храма і прадстаўнікі камітэту судовых экспертыз, якія вывучалі астанкі. Толькі пасля гэтага ля Каложы з’явіліся археолаг і антраполаг з Акадэміі навук.

«У гэтым месцы кожны сантыметр гістарычны і любая праца павінна праводзіцца пад выразным археалагічным наглядам. Тым больш, калі ў зямлі трапляюцца астанкі людзей», — кажа антраполаг Мікалай Памазанаў.

Ён павінен быў даць заключэнне і адсартаваць смецце ды косткі жывёл. Ён вызначыў, што будаўнікі знайшлі астанкі прыкладна дзевяцярых чалавек. Гэта пераважна сталыя мужчыны, але ёсць і дзеці.

«Вызначыць час пахавання вельмі складана, бо астанкі дасталі з зямлі з парушэннямі. Трэба ўсё рабіць акуратна: са шпатэлям і пэндзлікам. Эпоха пахавання вызначаецца па наяўнасці якіх-небудзь асабістых рэчаў: крыжыкаў, манет і іншага».

Пасля вывучэння астанкі складваюць у труну для далейшага перапахавання
Прадстаўнікі Акадэміі навук вывучаюць знойдзеныя ля Каложскага храма астанкі

Усё наадварот

Тэрыторыя Каложскага храма гэта ахоўная зона і ўсе земляныя работы павінны праводзіцца выключна пад наглядам археолагаў. Але іх запрасілі толькі пасля таго, калі былі знойдзеныя астанкі людзей. Адказныя службы спасылаліся на тое, что сур’ёзныя раскопкі ля Каложы ўжо праводзіліся ў 1930-х гадах, у савецкі час, а таксама ў пачатку 2000-х гадоў.

«Спачатку тут павінны былі працаваць археолагі, а не будаўнікі. Мы прыехалі пасля, — распавядае археолаг Вадзім Шадыро. — З намі заключылі дагавор, калі рабочыя ўжо пракапалі ўсе траншэі».

Тэрыторыя вакол храма гэта ахоўная зона і тут усюды ёсць культурныя слаі, тлумачыць спецыяліст. Паводле правілаў будаўнікі павінны былі паказаць археолагам месцы, дзе запланаваныя траншэі. Толькі пасля праверкі тэрыторыі археолагамі рабочыя могуць укладваць кабель або трубы.

«Выйшла ўсё наадварот. Трохі папрацаваўшы ў перамяшанай зямлі і траншэях, мы зрабілі некалькі знаходак, у тым ліку знайшлі адно пахаванне. Знаходкі, гэта ў асноўным розная кераміка з лінейным арнаментам, прыкладна позняе сярэднявечча. Ёсць і касцяное вастрыё, якое можа адносіцца да жалезнага веку».

Археолаг Вадзім Шадыра разглядае знаходкі, якія знайшоў на тэрыторыі храма
Тое што атрымалася знайсці археолагу на тэрыторыі храма

Паспець да фестывалю

Усе знойдзеныя астанкі прадстаўнікі Акадэміі навук вывучылі і падрыхтавалі для далейшага перапахавання на тэрыторыі храма. Знаходкі будуць вывучаць, а пасля іх перададуць у Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.

Самі ж земляныя работы ля храма працягваюцца актыўнымі тэмпамі, бо галоўнае для гарадскіх службаў - паспець падрыхтаваць тэрыторыю Каложы да фестывалю нацыянальных культур.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024