Спадчына

З нуля па старых фатаграфіях: у Гродне аднаўляюць алтар XVII стагоддзя

30 гадоў таму былы брыгіцкі касцёл вярнулі вернікам. Усе алтары ў ім знішчылі ў 1950-я, калі храм прыстасавалі пад склад. Да жніўня 2020, калі тут будуць святкаваць юбілей адраджэння касцёла, адновяць галоўны алтар. Аб працэсе аднаўлення Hrodna.life распавёў ксёндз Антоній Грэмза, рэктар касцёла.

Перажыў рэвалюцыю і дзве вайны, але знік у мірны час

Галоўны алтар брыгіцкага касцёла пабудаваў гродзенец Георгій Цельг у 1646 годзе. Алтар быў зроблены з чорнага дрэва і пакрыты лакам. Яго ўпрыгожвалі кручаныя пазалочаныя калоны. У цэнтры алтара быў галоўны абраз — Дабравешчанне Панны Марыі. Абраз быў здымны. Пад ім, у паглыбленні алтара, вісеў другі абраз — Маці Божая Снежная. Зверху і знізу алтар ўпрыгожвалі статуі святых — Аўгустына, Уладзіслава, Казіміра і Войцеха. Наверсе ў цэнтры стаяла статуя Міхаіла Арханёла з мячом і вагамі. Побач з ім размяшчаліся анёлы.

«Алтар быў упрыгожваннем касцёла. Вельмі ён быў прыгожы і шыкоўны», — кажа ксёндз Антоній. Паводле яго слоў, за ўвесь час існавання касцёла алтар не перабудоўвалі. Ён заставаўся нязменным з XVII стагоддзя.

Алтар перажыў рэвалюцыю і дзве сусветныя вайны. Яго разбурылі ў 1950-я. Тады ўлады зачынілі храм і прыстасавалі памяшканні пад бальнічныя склады. Манашкам-назарэтанкам удалося вынесці іконы. Іх схавалі ў Бернардзінскім касцёле. Але стары арган і алтары вынесці было немагчыма.

«На той момант у касцёле было 5 алтароў. Усе іх разабралі і аддалі ў нацыянальныя музеі, у Мінск і кудысьці яшчэ. Мы да канца не ведаем, куды», — кажа ксёндз Антоній.

Гісторыя вяртання «брыгітак»

З 1950 года ў касцёле былі склады. Спачатку імі карысталася абласная бальніца, потым — псіханеўралагічны дыспансер. Антоні Грэмза распавядае, што ўлады збіраліся зрабіць у храме канцэртную залу і галерэю. Але да гэтага справа не дайшла.

Касцёл вярнулі вернікам толькі ў 1990-м. За 40 гадоў, што касцёл выкарыстоўвалі ў якасці склада, тут знішчылі ўсё ўнутранае аздабленне. Пусты касцёл асвяцілі і за два гады зрабілі рамонт. Але алтароў у храме не было да гэтага часу. Аб іх выглядзе можна судзіць толькі па старых фатаграфіях інтэр'ераў храма. Часткова захаваліся толькі фрагменты алтароў.

Амаль год працы

«З 2007 года, калі я стаў рэктарам гэтага храма, думаў пра аднаўленне [алтароў]. Касцёл аднаўлялі этапамі: спачатку фасады, потым дах, чарапіца, частку ікон вярнулі. Прыйшоў час аднавіць алтар. Ён будзе той жа формы і канструкцыі, як XVII стагоддзі. У нас ёсць захаваныя фатаграфіі алтара. Паводле іх і аднаўляем».

Аднаўляць галоўны алтар касцёла пачалі ў верасні 2019 года. Цяпер яго робяць не з дрэва, а з каменных блокаў, пакрытых венецыянскім мармурам. Па словах ксяндза Антонія, так будзе мацней і алтар даўжэй паслужыць.

Алтар робяць мясцовыя майстры. Раней яны аднаўлялі алтары ў Беліцы і ў Вярэйках. Да працы ў брыгіцкім касцёле прыйшлі з вопытам.

Змена абразоў на алтары — традыцыя

Да пачатку траўня ўжо гатовыя калоны і ікона маці Божай Снежнай. Яна, як і раней, размешчаная ў паглыбленні алтара. Толькі цяпер ікона будзе «выязджаць» механічна. Раней яе здымалі ўручную.

Абраз Маці Божай Снежнай

Змена абразоў на алтары — традыцыя брыгіцкага касцёла. У вялікія рэлігійныя святы і ў дні ўшанавання Марыі адкрывалі «ўнутраны» абраз Маці Божай Снежнай. У астатнія дні ён быў зачынены «верхнім», Благавешчанскай абразом. Гэты абраз галоўны ў храме — брыгіцкі касцёл называецца храмам Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі. Знешні абраз будзе 5 метраў вышынёй і 2,5 метры ў шырыню.

Да 30-годдзя вяртання храма

«Фігураў пакуль не рабілі, яны вельмі дарагія. З часам зробім, вернем іх на ранейшае месца. Трэба, каб алтар быў адноўлены цалкам, — кажа Антоні Грэмза. — Думаю, гэта будзе вялікай падзеяй і для храма, і для гараджан. Гэта сімвал аднаўлення».

У 2020 спаўняецца 30 гадоў, як храм вярнулі вернікам. Аднаўленчыя работы аплачваюцца з ахвяраванняў прыхаджан і сродкаў спонсарскай дапамогі. Галоўны алтар адкрыюць у жніўні 2020. З часам плануецца аднавіць астатнія 4 алтары.

Чытайце таксама:

Марыя Гажыч: мастачка, якая памяняла выставы ў Сан-Францыска на кляштар у Гродне

Древние иконы и лямус без единого гвоздя. На экскурсию о наследии бригиток в Гродно пришли больше сотни гродненцев

«Стать тенью художника». Гродненский мастер реставрирует картину из Бригитского монастыря

Подвалы Бригитского костёла переделали в музей и место встреч для молодёжи

Костел, где верующие учат ксендза. Как в Гродно 20 лет проходит месса для глухонемых

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024