Пянька — забытае багацце Гродзеншчыны. З канопляў, якія вырошчвалі нашыя продкі, брытанцы рабілі канаты, а самі беларусы — алей і нават даспехі. Сёння гэтая расліна пад забаронай. А некаторыя чыноўнікі дагаварыліся да таго, што хацелі б забараніць нават самі выявы канопляў!
У пачатку ХІХ ст. тавары вывозіліся з нашага края па рэках, найперш па Нёмане. Напрыклад, увесну 1817 г., калі з Нёмана сышоў лёд, па высокай вадзе ў бок Караляўца вырушылі шматлікія караблі. Віціны, паўвіціны і платы везлі да мора збожжа, крупы, тытунь, гарэлку, поташ (дравесны вугаль), сала, льняны алей і… пяньку.
Таямнічая пянька складала вялізную частку экспарта — пянька пасля пярвічнай апрацоўкі, а таксама рагожа (грубая тканіна з пянькі), пяньковыя мяшкі, пяньковая пакля… Што за пянька, якая пастаянна сустракаецца ў гандлёвай статыстыцы і ў XVIII і ў XX стагоддзях?
Пянька — гэта паўфабрыкат, які атрымліваюць з канопляў шляхам часання і трапання. Пянька ўжываецца для вяровак, канатаў і для прадзення пражы для ткацтва.Калі прамысловая магутнасць Англіі грунтуецца на авечках і воўне, то багацці Расійскай Імперыі пачынаючы з часоў Пятра І грунтавалася на пяньцы. У эпоху паруснага мараплавання пянька была стратэгічным таварам — на такелаж 44-гарматнага фрэгата ішло да 60 тон канатаў і вяровак з пянькі. Дзяржава мела манаполію на гандаль пянькой, а пасля брала з яе вельмі высокія падаткі.
Галоўным спажыўцом канапляных вяровак з Расіі і з беларускіх земляў была Вялікабрытанія і яе флот. Канаты круцілі з беларускіх канопляў ужо на Туманным Альбіёне, дадаючы да іх толькі адну чырвоную нітку з англійскай воўны — каб па ёй адразу было бачна — канат з’яўляецца ўласнасцю брытанскага ваенна-марскога флота, і той хто яго скраў мусіць быць сурова пакараны. З гэтай чырвонай ніткі і пайшоў літаратурны выраз «чырвонай ніткай праходзіць нейкая там ідэя».
Беларусы вырошчвалі каноплі з даўніх часоў, з канаплянага семя ціснулі алей, а з канопляў ткалі грубую тканіну для розных гаспадарчых патрэбаў. Вельмі доўгі час пянька была яшчэ і засцерагальным сродкам у вайсковай справе. Гэта быў танны даспех (пяньковая вяроўка шчыльна нашывалася на верхнюю вопратку), які мог абараніць ад удара шаблі і нават стрымаць выпушчаную з далёкай адлегласці кулю.
Яшчэ абараняючы Севастопаль у 1855 г. расійскія маракі закрывалі ўмацаванні пяньковымі канатамі, знятымі з караблёў. Ну, а калі аказалася, што каноплі вельмі трывалыя ў салёнай вадзе, то з іх пачалі рабіць карабельны такелаж.
Гандаль пянькой з Расіі, Беларусі і Украіны меў настолькі важнае стратэгічнае значэнне, што нават у Тыльзіцкай дамове паміж Расіяй і Францыяй Напалеон падкрэсліў, што Расія не павінна гандляваць пянькой з Вялікабрытаніяй. Расія за чатыры гады адсутнасці гандлю з брытанцамі сфарміравала дэфіцыт бюджэта ў 150 мільёнаў заплатых рублёў. Таму вайна 1812 года станавілася непазбежнай, не атакаваў бы Напалеон, атакаваў бы Аляксандр І.
У пачатку ХХ ст. канапляводства было важнейшай сферай сельскай гаспадаркі ў вырошчванні тэхнічных культур. На беларускай этнічнай тэрыторыі ў Клінцах функцыянаваў нават канапляводчы тэхнікум, ужо ў савецкі час выдатным канапляводам выдавалі спецыяльныя значкі, друкавалі плакаты з іх партрэтамі.І цяпер прамысловыя каноплі вырошчваюцца ў Расіі і Украіне. Пянька выкарыстоўваецца для вытворчасці цэментнавалакністых пліт, брэзентаў высокай якасці, высокаякаснай паперы і нават грошай. Нават першыя джынсы Levi’s былі зроблены менавіта з канаплянай тканіны.
У 1960-х гг. па СССР пачала распаўсюджвацца наркаманія. Паміж іншым народ масава курыў гашыш з манчжурскай канаплі, якая расла ў паднёваазіяцкіх рэспубліках. З гэтага часу каноплі, у тым ліку і нашы, якія ўтрымліваюць мізэрную колькасць наркатычных рэчываў, пачалі паступова забараняць. З 31 снежня 2016 г. у Беларусі цалкам забаронена вырошчваць і каноплі і снатворны мак, апрача толькі як у навуковых мэтах. Дадзеныя расліны не павінны расці на зямельных участках, а іх уласнікі павінны сачыць за гэтым.
Сёння каноплі - гэтая некалі вядомая кожнаму беларускаму селяніну культура, сустракаецца толькі на старонках крымінальнай хронікі.
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…
У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…