Людзі і справы

«Аб'ядналі намаганні і сабраліся на адной пляцоўцы». У Гродне адкрылася тату студыя «Адважнае сэрца»

Гэтым летам у гістарычным цэнтры нашага горада па вуліцы Леніна адчыніла дзверы тату студыя «Адважнае сэрца». Палітыка студыі першапачаткова накіравана на развіццё тату культуры ў Гродне. Зараз у студыі працуюць чатыры майстры і ва ўсіх ёсць мастацкая адукацыя.

Кожны майстар працуе ў сваім кірунку і ў кожнага з іх свая гісторыя станаўлення, свой багаж вопыту і ведаў у гэтай сферы. Усе пачыналі працу самастойна, будучы яшчэ студэнтамі. За гады працы хлопцы выйшлі адзін на аднаго, сталі раіцца і дзяліцца вопытам, пасля сталі добрымі сябрамі.

«Улічваючы вопыт іншых студый, у розных краінах (за якімі мы пастаянна сочым), мы вырашылі аб’яднаць нашы намаганні і сабрацца на адной працоўнай пляцоўцы», — кажуць хлопцы. Так адным зімовым вечарам і нарадзілася ідэя буйной студыі, дзе сябры будуць працаваць адной вялікай камандай.

Студыя ў… бомбасховішчы

Атмасфера будучай установы дыктавала своеасаблівыя ўмовы пры выбары памяшкання. І таму выбралі бомбасховішча (цокальны паверх), у адным з будынкаў у гістарычным цэнтры горада. Знайшлося памяшканне даволі прасторнае і перспектыўнае для далейшага росту.

Планка ўзроўню тату студыі ўсталёўвалася з аглядкай на ўзровень заходніх калегаў. Варта яшчэ адзначыць, што ў бліжэйшы час у студыі адкрыецца ўнікальная магчымасць навучання мастацтву татуіроўкі для ўсіх жадаючых.

Працуе майстар Антон Варабей

У кожнага майстра — мастацкая адукацыя і спецыялізацыя ў некалькіх стылях

На дадзены момант у студыі працуе чатыры тату майстра. Кожны працуе ў індывідуальнай стылістыцы: ад шрыфтавых кампазіцый і абстракцый да рэалізму. Кожны з майстроў мае мастацкую адукацыю, то бок кампетэнцыю ў дадзенай справе. Дарэчы, шрыфтавыя працы ў Гродне ў індывідуальным парадку распрацоўваюцца непасрэдна пад кожнага кліента, улічваючы яго запыты. За кошт таго, што кожны майстар спецыялізуецца на двух і больш стылях, ахоп аўдыторыі атрымліваецца шырэй.

Працуе майстар Аляксандр Кучынскі
Майстар Павел Васечкін мае вялікі вопыт у сферы татуіроўкі - больш за восем гадоў. Працуе Павел пераважна ў каляровым і чорна-белым рэалізме.

Таксама ў студыі працуе адзін з самых вопытных майстроў горада Антон Верабей. Аддае перавагу стылям рэалізм, «NEO TRADICIONAL» і «NEW SCHOOL».

Ну, а у любителей надписей есть уникальная возможность обзавестись неповторимой шрифтовой композицией от каллиграфа и мастера по леттерингу Виктора Ярошевича.

За такія стылі як «OLD SCHOOL», «хатняя татуіроўка» і «арнаментал» адказвае майстар Аляксандр Кучынскі.

Ну, а ў аматараў надпісаў ёсць унікальная магчымасць абзавесціся непаўторнай шрыфтавой кампазіцыяй ад каліграфа і майстра па летэрынгу Віктара Ярашэвіча.

Будзьце смелымі і запрашаем у «АДВАЖНАЕ СЭРДЦА«!


Тату салон «Адважнае сэрдца»

вул. Леніна, 30

11.00−19.00, без выходных

Падзяліцца
Меткі: бізнесмода

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024