Горад

«Аб'ект» знойдзены. Атмасферны рэпартаж з галоўнага гродзенскага рэйву

У канцы кастрычніка ў Горадні прайшоў трэці па ліку рэйв новай хвалі «Аб'ект». Гарадзенскі фатограф Жэня Клім адмыслова для 34mag зняў увесь смак электроннай сцэны па-над Нёманам.

Праект «Аб'ект» стартаваў амаль год таму — у снежні 2016-га ў Горадні прайшла першая тэхна-вечарына. Чатыры дыджэі - Вадзім Nobel, Андрэй Beat L, Дзіма Welf і Косця Kreep — зразумелі, што барныя вечарыны іх шчыра задзяўблі, і яны вырашылі з нуля выбудаваць уласную тусу. Знайшлі закінутыя ваенныя казармы ў Фолюшы, адным з мікрараёнаў горада, дамовіліся з аблвыканкамам і пагналі!

«Мы хацелі знайсці „незалежнае“ памяшканне з больш-менш прасторнай пляцоўкай, — кажа Андрэй. — Ідэя палягала ў тым, каб адысці ад клубаў і бараў і стварыць аўтаномную пляцоўку са сваёй гісторыяй. Праз інтэрнэт на сайце аблвыканкама знайшлі некалькі варыянтаў, па якіх у далейшым прайшліся. Нам паказалі парачку будынкаў у закінутай вайсковай частцы, дзе мы і абралі прыдатны варыянт. Правялі некалькі гутарак, аформілі дакументы і прыкладна праз некалькі месяцаў прыступілі да працы».

Арганізатары распавядаюць, што тусоўшчыкаў, прагных да вялікіх івэнтаў, хапае, людзям цікавы такі фармат. Паралельныя гісторыі ўзнікаюць ледзь не ў кожным буйным горадзе: маскоўская Arma17, менская «Мечта», кіеўская «Схема» — усіх іх аб’ядноўваюць індустрыяльныя пляцоўкі і дэмакратычная слаёнасць публікі: ад цікаўных турыстаў да 18-гадовых тэхна-дзетак. «Людзям прапануюць альтэрнатыву, вяртаючы іх да крыніц, да таго, як гэта было раней, дзе галоўнымі момантамі былі музыка і атмасфера», — кажуць хлопцы для Hrodna.Life.

На мінулых выходных прайшла ўжо трэцяя вечарынка «Аб'екта». Калі на папярэдніх двух гралі выключна мясцовыя дыджэі, то зараз арганізатары запрасілі польскіх выканаўцаў: варшаўскі дуэт Private Press і беластоцкага віртуоза і знанага калекцыянера эмбіентнага вінілу Dtekk, вядомага менчукам па сёлетніх выступленнях на Unsound Dislocation X Mental Force. Глядзім, як усё было!

[irp posts="20 456″ name=""Хочаш рабіць рэйв? Бяры анучу і прыбірай!" Дыджэі гродзенскага «Аб'екта» пра чарговую вечарыну"]

[irp posts="21 153″ name="24 фоткі з рэйва Аб’ект": глядзі і зайздросць, калі не быў там"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024