Навіны

Прадпрымальнік хацеў зарабіць на кветках да 8 сакавіка. Абраў не тое месца — і застаўся вінны ў 5 разоў больш

Мужчына ў Гродне купіў з рук мімозы, цюльпаны і горныя ружы. Іх ён прадаваў 6 і 7 сакавіка. Спачатку няўдала абраў месца — дзе фізасоба гандляваць кветкамі не можа. А пасля яго злавілі за гандаль без накладных. У выніку мужчына зарабіў 185 рублёў - а застаўся вінен у пяць разоў больш.

Прадпрымальнік гандляваў каля крамы кветкамі 6 сакавіка — прадаваў мімозы, цюльпаны, горныя ружы. Зарабіў 185 рублёў. Але пры гэта мужчына з лета 2019 года знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі ІП. Ён распавёў, што гандляваў як фізасоба, выплаціўшы адзіны падатак у суме 77 рублёў. Ён сапраўды меў права гандляваць — але не ў гэтым месцы. Таму парушыў закон.

Яго судзілі 28 сакавіка ў эканамічным судзе Гродзенскай вобласці паводле ч.3 арт. 13.3 КаАП «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць». Прадпрымальнік — ураджэнец адной з усходніх краін, на што паказвае прыстаўка «аглы» ў яго імя, якая азначае, што гэта мужчына. У яго ёсць від на жыхарства. Мужчына — бацька дзіцяці.

Мужчыну аштрафавалі на 20 базавых велічынь (800 рублёў) з канфіскацыяй 10% прыбытку — 18,5 рублёў.

Мабыць, таго ж мужчыну судзілі і за гандаль без дакументаў і накладных (арт.13.12 КаАП). Ужо 7 сакавіка ў той жа крамы ён прапаноўваў купіць 40 жывых кветак — 10 мімоз, 20 цюльпанаў, 10 горных руж на суму 105 рублёў. Мужчына распавёў, што купіў іх за наяўны разлік у іншым горадзе. Яго аштрафавалі яшчэ на дзве базавыя велічыні - 80 рублёў.

Чытайце таксама: Лідчанін захварэў і стаў радзей ездзіць на лецішча: суседзі занялі ўчастак і спілавалі 40 дрэў. Што вырашыў суд?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024